wd wp Пошук:

Рудня-Шлягіна

Ру́дня-Шля́гіна[1] (трансліт.: Rudnia-Šliahina, руск.: Рудня-Шлягино) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета.

Гісторыя

Была ва ўласнасці Шульцаў[2].

У 1910 годзе плябанам каталіцкай парафіі ў Рудні-Шлягіна быў рымска-каталіцкі святар Міхаіл Хрыстафоравіч Цакуль (1885—1937), які быў рэпрэсаваны і расстраляны[3][4].

У 1926—1954 гадах цэнтр Рудня-Шлягінскага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[5].

Згодна з матэрыяламі Надзвычайнай дзяржаўнай камсіі, у час нямецкай нацысцкай акупацыі захопнікамі былі расстраляныя два жыхары Рудні-Шлягіна — Феня Лявонаўна Кацуба і Янка Антонавіч Ключынскі (1942 г.)[6]. Сямёх жыхароў (4 жанчыны, 3 мужчыны) акупанты сагналі на прымусовыя працы ў Германію[7].

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Rudnia Szlagin // Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. — S. 928
  3. (руск.)  «Памяти 425 католических священников разных национальностей и обрядов, погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках ВСПОМНИМ ВСЕХ ПОИМЁННО!», № 55-56, 2018 г., изд. Наш Край, СПб., Часть II, — С.50-51 (№ 363)
  4. Dzwonkowski Roman SAC. — С.186—188; Madała T., — С.32; Осипова И., 1996 г. — С.208; Следственное дело № 109597 // ЦА ФСБ РФ.
  5. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021.
  6. Государственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 40. Л. 2 об., 60.
  7. Государственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 40. Л. 4, 61.
  8. 1 2 Уладзімір Васькоў (г. Тула). Каталіцтва ў вёсцы Рудня-Шлягіна. 03/03/2011 Архівавана 13 кастрычніка 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Былыя населеныя пункты Веткаўскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Рудня-Шлягіна