wd wp Пошук:

Лазовіцкі сельсавет

Лазо́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лазовіца.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 26 ліпеня 1962 года ў склад сельсавета з Яноўскага сельсавета перададзены вёскі Асмолавічы, Саўна і Фядотаўка[1]. 28 снежня 2007 года скасаваны вёскі Паля і Сянная[2]. 21 снежня 2011 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Родненскага (5 населеных пунктаў: вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка) і Гусаркаўскага (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы) сельсаветаў[3].

Склад

Уключаў 8 населеных пунктаў:

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 781 чалавек[4], з іх 96,7 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  2. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клімавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе