wd wp Пошук:

Роберт Мазервел

Роберт Мазервел (англ.: Robert Motherwell; 24 студзеня 1915, Абердзін, штат Вашынгтон — 16 ліпеня 1991, Правінстаўн, Масачусетс) — амерыканскі жывапісец і калажыст, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму і экшн-жывапісу.

Жыццё і творчасць

Па адукацыі філосаф. Р. Мазервел пачаў маляваць у 1938 годзе, пасля паездкі ў Францыю. У 1940 годзе ён сустрэў Раберта Мата ў Мексіцы, у якога вывучаў аўтаматызм і сюррэалізм. У 1942 годзе ён прыняў удзел у выстаўцы сюррэалізму ў Нью-Ёрку. Першая персанальная выстаўка адбылася ў мастацкай галерэі Пегі Гугенхайм у 1944 годзе.

У 1948 г. Р. Мазервел разам з Уільямам Базіётсам, Барнетам Ньюманам і Маркам Роткам арандавалі студыю, якая неўзабаве ператварылася ў клуб авангарднага мастацтва. У той час мастак працаваў над серыяй калажаў, натхнёных працамі Курта Швітэрса і Анры Маціса. У 1949 годзе ён пачаў поўную глыбокага грамадзянскага пафасу серыю карцін, прысвечаную Грамадзянскай вайне ў Іспаніі, якая налічвала больш за 250 палотнаў, стварэнню якой майстар прысвяціў больш за тры дзесяцігоддзі.

У пачатку 1970-х гадоў мастак вярнуўся да сімвалізму. Асабліва яго захапляе тэма Міжземнамор’я, якую ён малюе светлымі фарбамі.

У 1989 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўным медалём у галіне мастацтва.

Быў жанаты з мастачкай Хелен Франкенталер.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Robert Burns Motherwell // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Encyclopædia Britannica
  4. 1 2 The Fine Art Archive
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500016415
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі ЗША XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Абердзіне (Вашынгтон)
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня