wd wp Пошук:

Востраў скарбаў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Востраў скарбаў (значэнні).

Востраў скарбаў (англ.: Treasure Island) — раман шатландскага пісьменніка Роберта Стывенсана аб прыгодах, звязаных з пошукам скарбаў, схаваных капітанам Флінтам на незаселеным востраве. Упершыню апублікаваны ў 1883 годзе, да гэтага ў перыяд 1881—1882 гадоў выходзіў серыямі ў дзіцячым часопісе «Young Folks». На беларускую мову раман пераклаў Алесь Асташонак.

Сюжэт

Раман складаецца з 34 раздзелаў, разбітых на 6 частак. Апавяданне вядзецца ад асобы галоўнага героя, сына ўладальнікаў карчмы — юнага Джыма Хокінса (за выключэннем раздзелаў 16—18, дзе апавядальнікам выступае доктар Ліўсі).

Шмат рызыкоўных прыгод даводзіцца перажыць юнаму герою Джыму Хоўкінсу ў падарожжы на таямнічы Востраў Скарбаў. І галоўны скарб, якім авалодвае ён у выніку,— давер’е і ўдзячнасць сяброў, вера ў добрых людзей і сапраўдная мужчынская дружба.

Беларускі пераклад

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 30 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раманы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Творы Роберта Льюіса Стывенсана
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі 1883 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раманы на англійскай мове
Катэгорыя·Прыгодніцкія творы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу