wd wp Пошук:

Суспензія

Сюды перасылаецца запыт «завісь». На гэту тэму патрэбны асобны артыкул.

Суспензаваная ў вадзе мука (выглядае светла-блакітнай; гэты эфект тлумачыцца тым, што сіняе святло рассеяна часціцамі мукі мацней, чым чырвонае святло).

Суспензія (лац.: suspensio, літаральна — падвешванне, ад лац.: suspendo — падвешваю) — сумесь рэчываў, дзе цвёрдае рэчыва размеркавана ў выглядзе найдрабнейшых часціц у вадкім рэчыве ў суспензаваным (неасеўшым) стане[1][2].

Суспензія — гэта грубадысперсная сістэма з цвёрдай дысперснай фазай і вадкім дысперсійным асяроддзем. Звычайна часціцы дысперснай фазы настолькі вялікія (больш за 10 мкм), што асядаюць пад дзеяннем сілы цяжару (седыментуюць). Суспензіі, у якіх седыментацыя ідзе вельмі павольна з-за малой розніцы ў шчыльнасці дысперснай фазы і дысперсійнага асяроддзя, часам завуць завісямі. У канцэнтраваных суспензіях лёгка ўзнікаюць дысперсныя структуры. Тыповыя суспензіі — пульпы, свідравыя прамывачныя вадкасці, цэментныя растворы, эмалевыя фарбы. Шырока выкарыстоўваюцца ў вытворчасці керамікі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Слоўнік па прыродазнаўчых навуках.(недаступная спасылка)
  2. Вялікая савецкая энцыклапедыя(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Калоідная хімія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Перанакіраванні замест артыкулаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі