wd wp Пошук:

Золі

Золь інакш ліазоль; калоідны раствор (англ.: sol ад лац.: solutio - раствор) - высокадісперсная калоідная сістэма (калоідны раствор) з вадкім (ліазоль) або газападобным (аэразоль) дысперсійным асяроддзем, у аб’ёме якога размеркавана іншая (дысперсная) фаза ў выглядзе кропелек вадкасці, бурбалак газу або дробных цвёрдых часціц, памер якіх ляжыць у межах ад 1 да 100 нм[1].(10−9-10−7м).

Апісанне

У залежнасці ад дысперсійнага асяроддзя золі бываюць цвёрдымі, аэразолямі (газападобная дысперсійная серада) і ліазолямі (вадкая дысперсійная серада). У залежнасці ад прыроды асяроддзя ліазолі называюць гідразолямі (вада), арганазолямі (арганічная серада) або, больш канкрэтна, алказолямі (спірты), этэразолямі (эфіры) і іншымі. 3олі займаюць прамежкавае становішча паміж праўдзівымі растворамі і грубадысперснымі сістэмамі (суспензіямі, эмульсіямі). Золі дыфузіююць павольней, чым неарганічныя солі, валодаюць эфектам светарассейвання (Эфект Тындаля). У процілегласць гелям, у золях часціцы дысперснай фазы не звязаны ў прасторавую структуру, а свабодна ўдзельнічаюць у броўнаўскім руху.

Часціцы дысперснай фазы ліазоля разам з навакольнай ім сольватной абалонкай з малекул (іонаў) дысперсійнага асяроддзя называюць міцэламі. Да ліазоляў адносяцца міцэлярныя растворы розных тыпаў, водныя растворы біяпалімераў, аргана- і гідразолі металаў, сінтэтычныя латэксы.

Прыкладам аэразоля на аснове вадкасці з’яўляецца туман — завісь кропель вады ў паветры; дым або пыл, які знаходзіцца ў паветры — прыклад цвёрдацельнага аэразоля[1].

Уласцівасці

Прымяненне і атрыманне

Атрымліваюць золі пры дапамозе дыспергатараў і гомагенізатараў (хоць існуе пункт гледжання, што даволі часта гэта адзін і той жа агрэгат, які розныя крыніцы называюць па-рознаму).

Прымяняюць у хіміі, фармацыі, ваеннай справе, бо вышэйпералічаныя ўласцівасці дазваляюць рэзка палепшыць якасныя і колькасныя паказчыкі хімічных рэакцый.

Зноскі

  1. 1 2 Еремин В.В. и Стрелецкий А.В. Золь на словаре нанотехнологических терминов(нявызн.). Роснано. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 26 лістапада 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Калоідная хімія