Ральф Лорэн (англ.: Ralph Lauren; імя пры нараджэнні Ральф Ліўшыц, англ.: Ralph Lifshitz; 14 кастрычніка 1939, Бронкс, Нью-Ёрк) — амерыканскі мадэльер і бізнесмен, удастоены Саветам дызайнераў ЗША тытула «Легенда моды».
Ральф Лорэн нарадзіўся ў Бронксе. Сусед Кельвіна Кляйна. Выхадзец з сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Беларусі. Яго бацькі Франк Ліўшыц (з Пінска) і Фрэйдл Котляр (з Гродна).
У 1967 годзе ён заснаваў кампанію Polo Ralph Lauren і ў 1968 годзе ўжо выпусціў сваю першую мужчынскую калекцыю адзення прэт-а-партэ. Нязмушаны стыль мадэльера, увабраў у сябе культуру амерыканскага захаду, хутка зрабіў Ральфа Лорэна знакамітым.
З 1971 года Ларэн прыступіў да выпуску жаночай лініі адзення. Акрамя адзення, Ральф Лорэн выпускае пад брэндам уласнага імя прадметы інтэр’еру, аксэсуары, парфумерыю, тавары для жывёл.
У 2011 годзе амерыканскі часопіс Forbes ацаніў стан Ларэна ў 7.5 мільярда долараў ЗША і ўключыў яго ў рэйтынг самых багатых людзей свету пад нумарам 122.[4]