wd wp Пошук:

Бронкс

Бронкс (англ.: The Bronx, Bronx) — адна з пяці акруг Нью-Ёрка, адзіная, тэрыторыя якой знаходзіцца на кантынентальнай частцы сушы. Насельніцтва 1.358.000 чалавек (адзнака 2005 г.).

Геаграфія

Бронкс размешчаны на поўначы горада, ад Манхэтана яго аддзяляе рака Гарлем, ад Куінз - Іст-Рывер.

Гісторыя

Сваю назву раён атрымаў па імя Ёнаса Бранка, выхадца з Швецыі, галандскага капітана, які валодаў ў пачатку 1640-х зямлёй на тэрыторыі цяперашняга Бронкса. У 1639 ён заснаваў ферму ля берага ракі Гарлем.

У 1874 годзе паўднёвая частка тэрыторыі Бронкса была перададзена з акругі Уэстчэстэр у акругу Нью-Ёрк (ён жа Манхэтан). У 1895 годзе ў склад акругі Нью-Ёрк была перададзена паўночная частка Бронкса.

У 1898 годзе былі ўстаноўлены сучасныя межы Нью-Ёрка. У 1914 годзе Бронкс быў выдзелены ў самастойны бора горада Нью-Ёрк і акругу штата Нью-Ёрк.

Вядомыя асобы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Нью-Ёрк
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96