wd wp Пошук:

Кальварыйская вуліца

Кальвары́йская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім і часткова Цэнтральным і Маскоўскім раёнах Мінска.

Размяшчэнне

Скрыжаванне вуліцы Кальварыйскай з вуліцай Ціміразева-Клары Цэткін

Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. З’яўляецца працягам вуліцы Раманаўская Слабада і пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Мельнікайтэ, перасякае вуліцу Ціміразева-Клары Цэткін, завулак Тучынскі і вуліцу Дразда, на скрыжаванні з праспектам Машэрэва і чыгуначнымі пуцямі ўзведзена двухузроўневая развязка. Далей да вуліцы прымыкаюць вуліцы Пінская, Скрыганава, Гусоўскага, Кальварыйскі праезд і вуліца Альшэўскага, пасля скрыжавання з якой пераходзіць у вуліцу Прытыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 2,3 км.

Гісторыя

У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца[1].

За часамі БССР камуністы перайменавалі Кальварыйскую вуліцу ў гонар І. Апанскага — савецкага чэкіста, які ўвайшоў у гісторыю як змагар супраць беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. У 1993 годзе вуліцы Апанскага вярнулі гістарычную назву[2].

Забудова

Няцотны бок

Будынак вылічальнага цэнтра Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка
Будынак Адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

Цотны бок

Гандлёвы цэнтр «Карона»

№ 16 — «Ветразь».

Паркі

Безназоўны сквер каля дома № 4
Кальварыйскі сквер

Ад дома № 4 да скрыжавання з вуліцай Ціміразева з поўначы да вуліцы Кальварыйскай прымыкае безназоўны сквер. Ад скрыжавання з Кальварыйскім праездам да скрыжавання з вуліцай Альшэўскага з поўдня да вуліцы прымакае Кальварыйскі сквер, з поўчаны — Альшэўскі.

Славутасці

Помнік Эрнсту Тэльману
Помнік Міхаілу Васілевічу Фрунзэ

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008
  2. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы Архівавана 26 студзеня 2009. // «Минск старый и новый», 28.11.2005
  3. 1 2 3 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  4. 1 2 3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  5. В «Каскад» второй раз за день приехали охотники за флагами. Чем на этот раз закончилась «спецоперация»? Onliner.by
  6. адрас Плошчы сцяга на карце Гугл

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кальварыйская вуліца
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Фрунзенскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)
Катэгорыя·Маскоўскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Вуліцы Мінска
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта