.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Радзівон Сямук (нар. 11 сакавіка 1989, Новавалынск) — украінскі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Акжайык» з Уральска.
Нарадзіўся ва Украіне, але кар’еру пачаў у беларускім клубе «Дынама» (Брэст). У 2010 годзе гуляў на правах арэнды за пінскую «Хвалю». Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад брэстчан, у 2012 годзе папоўніў склад мазырскай «Славіі», дзе быў другім брамнікам пасля Уладзіміра Гаева.
У 2013—2014 гадах гуляў у беларускай Першай лізе за клубы «Граніт» і «Смаргонь», дзе трывала з’яўляўся ў аснове. У 2015 годзе ад’ехаў у Польшчу, дзе выступаў за клуб чацвёртага дывізіёна «Ролька». У ліпені 2016 года вярнуўся ў Беларусь, зноў папоўніўшы склад «Граніта», дзе стаў чаргавацца на полі з Уладзіславам Васілючкам.
Пасля вылету «Граніта» з Вышэйшай лігі ў студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Перад пачаткам сезона разглядаўся як другі брамнік пасля Ісы Ндоя, але ў сувязі з траўмамі апошняга Сямук нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе, правёўшы 14 матчаў у чэмпіянаце ў сезоне 2017. Сезон 2018 у Першай лізе пачынаў як асноўны брамнік мазыран, з лета пачаў чаргавацца ў браме з Міхаілам Бараноўскім. У сезоне 2019 спачатку быў запасным брамнікам, але хутка замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, пазней зноў стаў чаргавацца з Бараноўскім. У лістападзе 2019 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У снежні 2019 года стала вядома, што Радзівон пакідае «Славію»[3].
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт[4]. Быў рэзервовым брамнікам каманды. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[5], пасля чаго некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама».
У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова»[6]. Дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе 19 сакавіка 2021 года ў матчы супраць «Сочы» (0:5). Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.
Са студзеня 2022 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Спачатку быў асноўным брамнікам, з мая стаў заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[8] і неўзабаве перайшоў у казахстанскі «Акжайык»[9].