wd wp Пошук:

Ракаўскі сельсавет

Ра́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ракаў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Выганіцкі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Выганічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета ўвайшлі тэрыторыя скасаванага Бароцкага сельсавета і вёска Ракаў, у якую перанесены цэнтр сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Ракаўскі[1][2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. 26 жніўня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гіравіцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залескага сельсавета (22 населеныя пункты: Агароднікі, Багданава, Будраўшчына, Воўкаўшчына, Гервелі, Гіневічы, Залессе, Звяркі, Караблі, Карнюткі, Касцюкі, Крупшчына, Крэчаўцы, Лабы, Новы Двор, Пугачы, Салаўі, Сасноўцы, Сцяцкі, Татарскія, Татары, Эпімахі) і частка скасаванага Яршэвіцкага сельсавета з вёскай Навіны[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (41 населены пункт) — 4261 чалавек[4], з іх 91,5 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,6 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Раков, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Ракаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат