wd wp Пошук:

Рагір ван дэр Вэйдэн

«Святы Лука малюе Мадонну». Мяркуюць, што ў вобразе св. Лукі выяўлены аўтар карціны

Рагір ван дэр Вэ́йдэн (нідэрл.: Rogier van der Weyden; каля 1400, г. Турнэ, Бельгія — 18 чэрвеня 1464, Брусель) — нідэрландскі жывапісец, прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння.

Разам з Янам ван Эйкам лічыцца адным з заснавальнікаў і найбольш уплывовых майстроў[6] ранненідэрландскага жывапісу(руск.) бел.. Творчасць ван дэр Вэйдэна сфакусавана на зразуменні індывідуальнасці чалавечай асобы ва ўсёй яе глыбіні. Захаваўшы спірытуалізм(руск.) бел. папярэдняй традыцыі, ван дэр Вейден напоўніў старыя выяўленчыя схемы рэнесанснай канцэпцыяй актыўнай чалавечай асобы, дапоўніў іх глыбокім псіхалагізмам і эмацыйнай інтэнсіўнасцю. У канцы жыцця, па словах ВСЭ, «адмаўляецца ад універсалізму мастацкага светаўспрымання ван Эйка і канцэнтруе ўсю ўвагу на ўнутраным свеце чалавека».

Зазнаў уплыў Р. Кампена, у якога, верагодна, вучыўся. 3 1435 працаваў у Бруселі. У 1450 наведаў Італію.

Творчасць

Раннія творы не захаваліся. Для творчасці характэрна перапрацоўка мастацкіх прыёмаў Я. ван Эйка. У рэлігійных кампазіцыях, персанажы якіх адлюстраваны ў інтэр’ерах э відамі на прыроду або на ўмоўных фонах, галоўную ўвагу засяроджвае на выявах першага плана, на ўнутраным стане чалавека, не імкнецца да дакладнай перадачы глыбіні прасторы і бытавых дэталей абстаноўкі. У творах Р. ван дэр Вэйдэна ўраўнаважанасць кампазіцыі, эмацыянальная насычанасць і мяккасць колеру, некаторая падоўжанасць у прапорцыях выяў людзей. Сярод работ: «Распяцце», «Зняцце з крыжа», «Святы Лука малюе Мадонну», «Пакланенне вешчуноў», «Партрэт жанчыны», «Франчэска д’Эстэ» і інш. У яго творах на рэлігійныя тэмы, у выдатных псіхалагічных партрэтах спалучаецца трывога і песімізм чалавека, які не верыць у трываласць зямнога жыцця.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118860143 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. 1 2 3 https://www.britannica.com/biography/Rogier-van-der-Weyden
  3. 1 2 3 https://en.isabart.org/person/59520
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. Брытаніка (англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Мастакі Фландрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турнэ
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1464 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брусельскім рэгіёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруселі