wd wp Пошук:

Рабер Кампен

«Мадонна з дзіцем ля каміна» — частка дыптыха, Эрмітаж

Рабер Кампен (1378 або 1379, Валансьен, Нідэрланды — 26 красавіка 1444, г. Турнэ) — нідэрландскі жывапісец, які, як правіла, атаясамліваецца з Флемальскім майстрам(руск.) бел. — невядомым мастаком, які стаіць ля вытокаў традыцыі ранняга нідэрландскага жывапісу(руск.) бел. (так званых «фламандскіх прымітываў»). Настаўнік Рагіра ван дэр Вейдэна і адзін з першых партрэтыстаў у еўрапейскім жывапісе.

Біяграфія

«Раство», каля 1425

Пра мастака Рабера Кампена, якому прыпісваюцца карціны Флемальскага майстра, вядома досыць многа. Лічыцца, што Рабер Кампен нарадзіўся горадзе Валансьене — некалі квітнеючай сталіцы графства Эно. У датыроўцы гэтай падзеі даследчыкі разыходзяцца, называючы розныя даты паміж 1375 і 1380 гадамі. Імя Кампена сустракаецца ў дакументах пачынаючы з 1406 года. У 1410 годзе ён атрымаў правы грамадзянства ў буйным фламандскім горадзе Турнэ і стаў там гарадскім жывапісцам. У дакументах гарадскога архіва захаваліся дадзеныя, што яму належала некалькі дамоў у Турнэ, што сведчыць пра пэўны матэрыяльны дабрабыт Кампена. Крыніцы сведчаць, што мастак валодаў вялікай майстэрняй са мноствам вучняў (упершыню гэтая майстэрня згадваецца ў 1418 годзе), сярод якіх былі вядомыя пасля жывапісцы Рагір ван дэр Вейдэн (у дакуменце аб прыёме вучня стаіць імя Ражэле дэ ля Пастарэ, але даследчыкі лічаць, што гэта Рагір ван дэр Вейдэн) і Жак Дарэ(руск.) бел., якія згадваюцца як яго вучні з 1427 па 1432 годы. Ёсць меркаванне, што ў 1427 годзе ў Турнэ наведаў Ян ван Эйк, які прыехаў у горад, верагодна, для знаёмства з мастацтвам Кампена. Кампен адыгрываў тады важную ролю ў грамадскім жыцці горада, браўся за самую разнастайную працу, ад фрэсак да кардонаў для шпалер, не кажучы ўжо пра менш буйныя заказы. Адзіны дакладна датаваны твор, які прыпісваецца Кампену, «Алтар Верлена» адносіцца да 1438 года (цяпер знаходзіцца ў Прада, Мадрыд). У 1423 годзе Кампен прыняў удзел у выступе гараджан супраць кіруючага у Турнэ патрыцыята, увайшоўшы пасля таго ў лік членаў новага гарадскога кіравання. Неўзабаве, аднак, патрыцыі зноў вярнуліся да ўлады, а мастак падвергся пераследам. Ёсць меркаванне, што гэта было выклікана палітычнымі сімпатыямі Кампена да французскага караля ў эпоху вострага суперніцтва паміж бургундскім герцагствам і французскім каралеўствам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118840436 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Robert Campin
  3. https://www.museodelprado.es/coleccion/artista/campin-robert/5ad97238-e96d-4cf5-a91c-d0343a3d86bb
  4. 1 2 3 https://en.isabart.org/person/59902
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Robert Campin — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  7. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500021163
  8. 1 2 https://www.britannica.com/biography/Robert-Campin
  9. 1 2 3 https://rkd.nl/explore/artists/15043

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1378 годзе
Катэгорыя·Мастакі Фландрыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валансьене
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1375 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бельгіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1444 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных