wd wp Пошук:

Святы Лука малюе Мадонну

Святы Лука малюе Мадонну — карціна нідэрландскага(руск.) бел. мастака Рагіра ван дэр Вэйдэна, створаная ім каля 1435—1440 года, арыгінал якой цяпер захоўваецца ў Бостанскім Музеі вытанчаных мастацтваў(руск.) бел.[1]. Вядомыя тры аўтарскія копіі.

Іканаграфія

На карціне паказаны евангеліст Лука, апякун мастакоў, звернуты да Дзевы Марыі, якая трымае Дзіцятка Ісуса на каленях. Ван дэр Вэйдэн, верагодна, завяршыў працу паміж 1435 і 1440 для Гільдыі Святога Лукі ў Бруселі[2]. Атмасфера панэли часткова дасягаецца за кошт выкарыстання к’яраскура(руск.) бел. і багатай іканаграфіі з сімвалічнымі матывамі. Фігуры размешчаны ў барджыянскім інтэр’еры, які змешчаны на фоне ўнутранага двара, ракі з горадам і экспансіўнага пейзажу.

У двары знаходзіцца абгароджаны сад (так званы Hortus conclusus), адзін з многіх сімвалаў чысціні Дзевы Марыі. Выявы Адама і Евы, высечаныя на падлакотніках крэсла Марыі, падкрэсліваюць ролю яе сына ў адкупленні чалавецтва ад першароднага граху.

Рагір быў пад моцным уплывам Яна ван Эйка, і карціна ў многіх аспектах з’яўляецца вольнай копіяй «Мадонны канцлера Ралена»[3]. Гэта можна бачыць па агульнай кампазіцыі, асабліва аркам, элементам ландшафту і колерамі вопраткі персанажаў. Аднак апошнія інвертаваны, таксама ван Вэйдэн робіць шмат іншых адхіленняў.

Лука намаляваны галоўным персанажам, яго прафесія мастака моцна і рэалістычна паказана як рамяство 15-га стагоддзя, як яго майстэрства. Лука карыстаецца тэхнікай сярэбранай іголкі(руск.) бел., вельмі цяжкай манерай для малявання ‘на ляту’, як паказана на карціне. Акрамя таго, ван дэр Вэйдэн асацыюе Луку з сабой, надае яму знешнее падабенства амаль на ўзроўні аўтапартрэту[4].

«Святы Лука малюе Мадонну», верагодна, падараваны Гарадскому мастаку Бруселя, пасля яго вучнёўства ў Рабера Кампена[5]. Паколькі праца паказвае заступніка мастакоў ва ўзаемадзеянні з членамі Святой Сям’і, яна можа адлюстроўваць змены статуса мастакоў ад рамеснікаў да стваральнікаў мастацтва, якія адбываліся ў XV стагоддзі[6].

Копіі

Вядомыя тры аўтарскія копіі, якія захоўваюцца ў музеі Грунінгэ(ням.) бел. ў Бругэ, Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і Старой пінакатэцы ў Мюнхене[7].

Бостанская панэль заснавана на арыгінале, яна змяшчае моцна перапрацаваныя падмалёўкі, якія адсутнічаюць на іншых варыянтах. Яна знаходзіцца ў адносна дрэнным стане, паверхні быў нанесены значны ўрон, нягледзячы на інтэнсіўныя працы па аднаўленні і ачыстцы, якія пачаліся ў 1932 годзе.

Зноскі

  1. www.mfa.org Saint Luke Drawing the Virgin (англ.)
  2. Gardner, Helen; Kleiner, Fred. Gardner’s Art Through the Ages: the Western Perspective, Volume 2. Boston: Wadsworth Cengage Learning, 2009. ISBN 0-4955-7364-7, p. 406
  3. ван Эйк залічваецца ў якасці першакрыніцы на аснове свайго звычайнага статусу, бо лічыцца, што іменна ён уплываў на Рагіра. Аднак шэраг гісторыкаў мастацтва сцвярджаюць, што паколькі карціны былі завершаны ў дыяпазоне 1934-35, то яны маглі быць створаны прыблізна адначасова.
  4. Rothstein, 4
  5. Ishikawa (1990), 59
  6. Kann, 15
  7. van Calster, 465
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Карціны Рагіра ван дэр Вэйдэна
Катэгорыя·Карціны 15 стагоддзя
Катэгорыя·Карціны са збораў Дзяржаўнага Эрмітажа
Катэгорыя·Карціны 1435 года