wd wp Пошук:

Пірагоўская вуліца

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Урыцкага. Пірагоўская вуліца — пешаходная вуліца ў цэнтральнай частцы горада Мсціслава Магілёўскай вобласці.

Вуліца да рэканструкцыі

Пірагоўская вуліца ўпершыню згадваецца ў 1645 годзе. Назву, верагодна, атрымала з прычыны таго, што выводзіла на дарогу, што вяла ў бок сучаснай вёскі Пірагова[1]. За савецкім часам перайменавана ў вуліцу Урыцкага. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назва[2].

Размяшчэнне

Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Пралетарскай, да якіх паралельна. Пачынаецца ад скрыжавання з Кармеліцкай вуліцай у яе пешаходнай частцы каля былога кляштар езуітаў, перасякае вуліцы Леніна, Камсамольскую, Калініна ў яе пешаходнай частцы, з паўночнага захаду прымыкае плошча Пятра Мсціслаўца, пасля скрыжавання з вуліцай Варашылава пераходзіць у вуліцу вуліцу Урыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 450 м.

Забудова

Няцотны бок

Будынак былой мужчынскай гімназіі
Царква Святога Аляксандра Неўскага

Цотны бок

Будынак былой земскай управы

Паркі

Квартал паміж вуліцамі Кармеліцкай і Леніна займае парк Міру.

Зноскі

  1. Мяцельскі А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII cтст.. — 2-е выд. — М.: Беларуская навука, 2014. — С. 311. — 664 с. — ISBN 978-985-08-1663-4.
  2. У Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Мсціслава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пірагоўская вуліца
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе