wd wp Пошук:

Плошча Пятра Мсціслаўца

Плошча Пятра Мсціслаўца — цэнтральная плошча г. Мсціслава Магілёўскай вобласці.

Плошча доўгі час не мела афіцыйнай назвай. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» плошчы нададзена імя Пятра Мсціслаўца[1].

Абмежавана вуліцамі Варашылава і пешаходнымі часткамі вуліц Калініна, Пірагоўскай, Савецкай.

Помнік Пятру Мсціслаўцу

На плошчы знаходзяцца будынак Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта, Палац шлюбаў і ўрачыстасцей (перабудаваны будынак кінатэатра «Мір»), помнік Пятру Мсціслаўцу.

Зноскі

  1. У Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Плошчы Беларусі
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Пятра Мсціслаўца
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы Мсціслава
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта