wd wp Пошук:

Андрэй Анатолевіч Мяцельскі

Андрэй Анатолевіч Мяцельскі (16 верасня 1960, Котбус, ГДР) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (2019).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З 1987 па 1990 гады навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Ярэміцкай СШ Карэліцкага раёна і ў СШ № 20 г. Бабруйска. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Города белорусского Посожья X—XIII вв.» (навуковы кіраўнік — прафесар П. Ф. Лысенка). Доктарская дыссертацыя на тэму «Мсціслаўская воласць, княства і ваяводства: адміністрацыйна-тэрытарыяльнае, гаспадарчае і канфесійнае развіццё ў ХІ-ХVIII стст.» абаронена 17 кастрычніка 2018 г.

З 1990 па 1993 гады малодшы навуковы супрацоўнік, з 1993 па 1998 гады — навуковы супрацоўнік, а з 1998 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2009—2013 гадах — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, з 2014 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі, з 2018 года — загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў, з 2021 года — загадчык аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стст.

Навуковыя інтарэсы

Археалогія і гісторыя сярэднявечча, гістарычная геаграфія. Найбольшы ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі Л. В. Аляксееў і М. А. Ткачоў.

Творы

На беларускай мове

На руская мове

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў ГДР
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Котбусе
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі