wd wp Пошук:

Півоня малочнакветкавая

Півоня малочнакветкавая (Paeonia lactiflora) — від травяністых шматгадовых раслін роду півоня (Paeonia) сямейства півоневыя (Paeoniaceae).

З даўніх часоў разводзіцца ў садах і парках, дзякуючы буйным і прыгожым кветкам і сваёй трываласці.

Батанічнае апісанне

Каранёвыя патаўшчэнні верацёнападобныя, бурыя. Сцеблы голыя, з адной ці некалькімі кветкамі, вышынёй 60-100 і больш см.

Лісце даўжынёй 20-40 см, двойчы-трайчастае, ліставыя долі чарэшчатыя або бакавыя сядзячыя, ланцэтныя або эліптычныя, большай часткай завостраныя; некаторыя прыкветныя лісты лістападобна-паасобныя або суцэльныя.

Кветкі дыяметрам 8-16 см; пялёсткаў 5-10, белых, ружовых, бардовых або рэдка чырвоных; тычынкі залаціста-жоўтыя;

Плодзікаў 3-6, спачатку прамых, затым кручкавата-адхіленых. Насенне авальнае, чорнае.

Цвіценне у маі — чэрвені. Плоданашэнне ў верасні.

Лісце, унутраная частка кветкі і насенне.

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе арэал віду ахоплівае Манголію, Кітай, Карэю і Японію. У Расіі сустракаецца ў Чыцінскай вобласці, на Далёкім Усходзе — на Амуры, у Прымор’і[3].

Культывуецца (у Расіі) ад шыраты Архангельска і далей на поўдзень.

Расце па сухіх, адкрытых, камяністых схілах, далінах, берагах рэк, сярод хмызнякоў.

Значэнне і ўжыванне

У кветкаводстве

Півоня малочнакветкавая шырока вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах, створана некалькі сотняў сартоў, многія сарты маюць падвойныя кветкі з тычынкамі, мадыфікаванымі ў дадатковыя пялёсткі. Упершыню інтрадуцыраваны ў Англіі ў сярэдзіне 1700-х гадоў, і гэты выгляд стаў прабацькам большасці сучасных садовых півонь. Ён быў вядомы як Paeonia albiflora доўгія гады і быў першай белай півоняй, інтрадуцыраванай у Еўропе.

У Кітаі як дэкаратыўная расліна ён шануецца менш, чым Paeonia rockii і яе гібрыд Paeonia suffruticosa.

У медыцыне

Дадзеная расліна выкарыстоўваецца ў якасці лекавага у традыцыйнай кітайскай медыцыне і японскай медыцыне. Дзеючае рэчыва піёніфларын. Прэпараты кораня выкарыстоўваецца для зніжэння тэмпературы і болю, для прыпынку крывацёкаў, для прафілактыкі дэменцыі.

Сарты з рознай афарбоўкай кветкі

Таксанамія

Від Півоня малочнакветкавая уваходзіць у род Півоня (Paeonia) манатыпнага сямейства півоневыя (Paeoniaceae) парадку каменяломнікакветныя (Saxifragales).

  яшчэ 12 сямействаў
(згодна Сістэме APG III)
 
     
  парадак Каменяломнікакветныя     від
Півоня малочнакветкавая
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     манатыпнае сямейства
Півоневыя
  род Півоня    
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG III)
  яшчэ 31 від
   

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Півоневыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі