wd wp Пошук:

Півоня

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Півоня. Півоня (Paeonia) — род кветкавых раслін сямейства півоневых.

Апісанне

Шматгадовыя (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты з бульба- або верацёнападобнымі каранямі. Лісце чаргаванае, двойчы-, тройчы- або шматрассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырвоныя, радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя. Плод — шматлістоўка.

Пашырэнне

Налічваецца каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных і горных абласцях Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і на захадзе Паўночнай Амерыкі. Трапляюцца ў светлых лясах, на субальпійскіх лугах, а таксама ў лесастэпах і стэпах. На Беларусі інтрадукаваны 3 травяністыя віды півоня адваротнаяйцападобная (Paeonia obovata), півоня адхіленая (Paeonia anomala), півоня малочнакветкавая (Paeonia lactiflora) — родапачынальніца мноства культурных сартоў, і 1 дрэвападобны — півоня паўкустовая (Paeonia ×suffruticosa).

Выкарыстанне

Ева Гансалес(руск.) бел.. «Півоні і хрушч»

Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Півоневыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання