wd wp Пошук:

Пётр Міхайлавіч Бахараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бахараў. Пётр Міхайлавіч Бахараў (7 студзеня 1920, в. Грыневічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1986) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Біяграфія

Пётр Бахараў нарадзіўся 7 студзеня 1920 года ў вёсцы Грыневічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у калгасе, пасля манцёрам радыёвузла ў сяле Ніжні Інгаш Краснаярскага краю. У 1940 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію.

З чэрвеня 1941 года — на Паўднёва-Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 1943 годзе уступіў у ВКП(б). Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Пётр Бахараў быў камсоргам батальёна 239-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2] пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне[1].

21[1] верасня 1943 разам са ўзводам бранябойшчыкаў Бахараў адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне сяла Мысы Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці, і ўзначаліў абарону плацдарма ад контратакі нямецкіх падраздзяленняў. У ходзе контратакі было падбіта 3 варожых танка[2]. 28 верасня група байцоў на чале з Бахаравым фарсіравала Днепр, ліквідавала варожы заслон на востраве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі лейтэнант Пётр Бахараў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2].

Пасля заканчэння вайны Бахараў служыў ва ўнутраных войсках МУС СССР. У 1967 годзе ў званні падпалкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Краснаярску[2]. Памёр у лістападзе 1986 года. Пахаваны ў Краснаярску[3].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Бахарев Пётр Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Бахарев Пётр Михайлович(руск.) . . Праверана 2012-2-13.
  3. Герои Советского Союза(руск.) . . Праверана 2012-2-13.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Краснаярскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Краснаярску
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня