Пётр Мацвеевіч Саву́цін (23 лютага 1923, в. Вялікае Сяло, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 1995) — разведчык узвода пешай разведкі; камандзір аддзялення сталковай роты; памошнік камандзіра стралковага ўзвода стралковай роты 738-га стралковага палка 134-й стралковай дывізіі 69-й арміі 1-га Беларускага фронту, старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.
Нарадзіўся 25 красавіка 1925 года ў вёсцы Вялікае Сяло Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці. Скончыў 7 класаў.
У Чырвонай Арміі і на фронце ў Вялікую Айчынную вайну з 10 студзеня 1943 года. Ваяваў з варожымі захопнікамі на Цэнтральным, Беларускім, 1-ым Беларускім франтах. Прыймаў удзел у вызваленні роднай Беларусі, Польшчы, баях на тэрыторыі Германіі. За гады вайны быў пяць разоў паранены[1].
Разведчык узвода пешай разведкі 738-га стралковага палка чырвонаармеец Пётр Савуцін у ноч на 29 ліпеня 1944 года ў складзе ўзвода пераадолеў раку Віслу ў раёне населеннага пункта Бжэсце, размешчанага на паўднёвым усходзе ад польскага горада Пулавы.
Захапіўшы населены пункт Бжэсце, узвод разведчыкаў утрымліваў яго да падыходу стралковага батальёна. У гэтым баі чырвонаармеец Пётр Савуцін знішчыў пяць варожых пехацінцаў, удзельнічаў у паланенні некалькіх салдатаў ворага[1].
Загадам па 134-й стралковай дывізіі ад 24 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Камандзір аддзялення стралковай роты 738-га стралковага палка старшы сяржант Пётр Савуцін пры прарыве абароны праціўніка з пулаўскага плацдарма 14 студзеня 1945 г. каля населенага пункта Кахануў, размешчанага ў сямі кіламетрах на паўднёвым захадзе ад польскага горада Пулавы, высунуўся з даручаным яму падраздзяленнем наперад; сігналам ракеты абазначыў агнявыя кропкі праціўніка, якія затым былі падаўлены савецкай артылерыяй.
Старшы сяржант Савуцін П. М. адным з першых падняўся ў атаку і, уварваўшыся з байцамі ў размяшчэнне ворага, у ходзе бязлітаснага бою, знішчыў звыш дзясяці ворагаў, захапіў ротны мінамёт і паланіў афіцэра[1].
Загадам па 69-й арміі ад 21 лютага 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях старшы сяржант Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Памошнік камандзір стралковага ўзвода стралковай роты старшы сяржант Пётр Савуцін разам з байцамі падчас прарыва абароны ворага ў раёне горада Лебус 18 красавіка 1945 года, уварваўшыся ў траншэі праціўніка, гранатамі і агнём з аўтамата знішчыў звыш дзесяці праціўнікаў, а салдаты ўзвода падавілі ў гэтым баі пяць варожых кулямётаў.
22 красавіка 1945 года ў раёне населеннага пункта Фалькенхаген, размешчанага на захадзе ад горада Лебус, байцы пад камандаваннем старшага сяржанта Пятра Савуціна, адбіваючы контратаку ворага, знішчылі да ўзвода праціўнікаў і, перашэдшы ў атаку, звярнулі салдатаў ворага ў бегства і захапілі пануючую вышыню[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі старшы сяржант Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
У 1945 годзе старшыня Савуцін П. М. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Усць-Куце Іркуцкай вобласці, працаваў шкіперам-матарыстам. Памер 24 ліпеня 1995 года[1].
У горадзе Лёзна на алеі Славы ўсталявана стэла ў гонар П. М. Савуціна[1].