wd wp Пошук:

Пётр Барташэвіч

Пётр Барташэвіч (29 чэрвеня 1914, Вільня — 13 студзеня 1991) — беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1914 годзе ў Вільні, дзе скончыў школу і гімназію. У 1934 паступіў вучыцца ў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. У 1939 атрымаў ступень магістра тэалогіі. 16 чэрвеня 1940 у Вільні арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі ўдзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

Спачатку служыў вікарыем у Шумску, а пазней — у віленскай Кальварыі. У кастрычніку 1941 г. быў накіраваны на працу ў Зембіне пад Мінскам, але не трапіў туды. Па просьбе Антонія Зянкевіча, тагачаснага генеральнага вікарыя біскупа, застаўся ў парафіі ў Глыбокім.

У 1943 годзе быў пробашчам парафіі ў Пярплішчы, у 1946 г. — пробашчам парафіі ў Крулеўшчызне. Восенню быў арыштаваны і прывезены ў Полацк. Яго абвінавацілі ў тым, што ён не верыць у моц Чырвонай арміі, прымушаў дзяцей маліцца і актыўна ўдзельнічаў у сустрэчах святароў.

У пачатку 1949 быў асуджаны на 25 гадоў лагераў, пазбаўленне грамадзянскіх правоў на 5 гадоў і канфіскацыю маёмасці. Спачатку быў накіраваны ў турму ў Оршу, адтуль — у лагер Старая Вятка ў Комі АССР. Праз два гады быў высланы ў лагер Чуна ў Сібір. Быў вызвалены 1 мая 1955 г., прыбыў у парафію ў Пярплішчы, дзе касцёл быў ужо зачынены.

Ксёндз Пётр звярнуўся ў Гродна, дэкан Міхал Арановіч накіраваў яго ў Адэльск. 13 чэрвеня 1955 г., пасля атрымання адпаведных дакументаў, пачаў там працу. Займаўся моладдзю, пры касцёле арганізаваў спартыўныя спаборніцтвы. Яго выхаванцам з’яўляецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У адэльскай школе дзеці не ўступалі ў піянеры і камсамол, улады вінавацілі ў гэтым ксяндза.

У яго былі адабраны дакументы (т. зв. даведка). Пасля сустрэчы ў Маскве са старшынёй Найвышэйшай рады па справах рэлігіі святар дакументы атрымаў.

У 1963 г. ён быў вымушаны пакінуць парафію ў Адэльску і накіравацца ў Жалудок, дзе выконваў функцыі пробашча. Дзякуючы старанням кс. Пятра ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе быў прыняты Антоні Ханько, будучы канцлер біскупскай курыі ў Гродне. Ксёндз Пётр разам з кс. Юзафам Грасевічам заснаваў патаемную супольнасць сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. У 1990 г. ён стаў папскім прэлатам.

Памёр ў 1991 годе ў Жалудку, дзе быў пахаваны каля магілы сваёй маці[1].

Зноскі

  1. grodnensis.by
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жалудку
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе