wd wp Пошук:

Антон Ігнатавіч Зянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зянкевіч. Антон Ігнатавіч Зянкевіч (1888, Дзісна Віленскай губ., цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобл. — 1949, Глыбокае) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1888 годзе ў Дзісне. Паходзіў з шляхецкай сям’і.

Вучыўся ў Сестранцэвіцкім павятовым вучылішчы ў Пецярбургу. У 1905 паспяхова здаў уступныя экзамены ў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Аднак з-за адсутнасці вольных месцаў прыняты ў лік семінарыстаў толькі ўвосень 1907. Падчас вучобы ў Вільні далучыўся да беларускага нацыянальна-культурнага руху. Пасвечаны ў святары 10.6.1911. Потым вывучаў філасофію ў Інсбруку (Аўстрыя). Доктар тэалогіі.

З 1917 служыў у Дзісенскім дэканаце. У жніўні 1918 удзельнічаў у з’ездзе каталіцкіх святароў Віленшчыны, які прыняў пастанову пра шырокае ўжыванне беларускай мовы ў набажэнствах у касцёле. На пачатку 1920-х служыў у касцёле Святога Стафана(польск.) бел. ў Вільні. Выступаў у абарону беларускага святара Міхаіла Пятроўскага, арыштаванага ў 1921 польскімі ўладамі. З 1924 дэкан і пробашч у парафіі Глыбокае. Адзін з 15 беларускіх святароў, якія 19.5.1925 на агульнапольскай канферэнцыі біскупаў выступілі ад імя беларускага духавенства з мемарыялам у справе беларусізацыі нацыянальнага рэлігійнага жыцця. У 1928 прызначаны прэфектам рэлігіі ў Глыбоцкай гімназіі імя Т. Чацкага. У 1931 абраны кансультантам у святарскую сінадальную раду пры Віленскай мітрапалітальнай курыі. Праследваўся польскімі ўладамі.

У гады Другой сусветнай вайны па-ранейшаму ўзначальваў Глыбоцкі дэканат. Нягледзячы на варожыя адносіны і непрыхільнасць мясцовых польскіх каталіцкіх святароў і польскіх вернікаў, шырока выкарыстоўваў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасці.

Памёр у 1949 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісне
Катэгорыя·Памерлі ў Глыбокім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе