wd wp Пошук:

Iskry Skaryny

«І́скры Скары́ны» (у арыгінале: Iskry Skaryny) — гісторыка-публіцыстычны часопіс, які выдаваўся ў Празе на беларускай мове Беларускім (Крывіцкім) таварыствам імя Францыска Скарыны ў 19311935 гадах[1] пры фінансавай падтрымцы Васіля Русака. Друкаваўся лацінкай. Выйшла 5 нумароў[2]. Асобны нумар каштаваў 3 чэшскіх кроны.

Характар ​​выдання

Часопіс «Іскры Скарыны» праводзіў паслядоўную працу ў справе папулярызыцыі і асэнсавання ролі спадчыны асветніка–першадрукара Ф. Скарыны ў нацыянальным і агульнаеўрапейскім кантэкстах. У артыкуле Тамаша Грыба «Месца і значэнне Ф. Скарыны ў сучасным беларускім вызвольна–адраджэнскім руху» (№ 1) праводзілася думка, што нацыянальнае значэнне спадчыны Скарыны не толькі ў факце перакладу кніг Бібліі і іх тлумачэння ў прадмовах, а яшчэ і ў тым, што такім чынам былі закладзены «асноўныя падваліны беларускай філасофіі» — «асветнік даў нам сваю Біблію, сваю кнігу «Быцця».

У аснову выдання пакладзены ідэі пераемнасці духоўнай спадчыны Скарыны з сучаснымі праблемамі палітычна-дзяржаўнага і культурнага развіцця, нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа, асэнсавання суб’ектна-творчай ролі беларусаў у гістарычным працэсе, імкнення да самастойнага і самабытнага шляху на цывілізацыйным скрыжаванні Усходу і Захаду[3].

У артыкуле Тамаша Грыба «Інтэлігенцыя і народ» (№ 2) праводзілася думка пра вялікае значэнне нацыянальнай культуры як першаасновы агульначалавечай, акцэнтавалася ўвага на праблемах нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, асабліва ва ўмовах асіміляцыі з боку рускага і польскага этнасаў, на ролі інтэлігенцыі як выразніка і гаранта духоўнай жыццяздольнасці нацыі. У сувязі з абвастрэннем у канцы 1920–х — пачатку 1930–х гадоў палітычна–ідэалагічнага процістаяння паміж Усходняй і Заходняй часткамі Беларусі, часопіс выступіў з прапановай агульнабеларускага яднання на аснове гуртавання розных палітычных кірункаў дзеля карэнных нацыянальных інтарэсаў, найперш нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. У артыкуле Тамаша Грыба «На два франты!» (№ 3) сцвярджалася, што «кожны беларус, хто б ні быў па сваіх поглядах і перакананьнях, павінен выканаць сваю павіннасьць: адважна стаць у шэрагі змагароў за волю і незалежнасьць Беларусі»[4].

Выданне асвятляла пытанні беларускай гістарыяграфіі, геральдыкі, нацыянальных традыцый. У артыкуле Васіля Захаркі «На шляху беларускіх старадаўнасьцей» (№ 5) звернута ўвага на крыніцазнаўчую каштоўнасць у вывучэнні беларускай мінуўшчыны Густынскага летапісу і «Хронік з летапісаў старадаўніх», складзеных ігуменам Х. Шафановічам (1672). У часопісе крытычна ацэньвалася нацыянальная палітыка ў БССР (№ 3, артыкул «Бальшавіцкая «стратэгія» ў нацыянальным пытанні»).

Змест нумароў

№ 1 (1931)

№ 2 (1931)

№ 3 (1934)

№ 4 (1934)

№ 5 (1935)

Спадчына

Камплекты выдання захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі (Прага)[4] і Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захавалася карэспандэнцыя і матэрыялы часопіса[5].

Зноскі

  1. А. К. Каўка. «Іскры Скарыны» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 331.
  2. М. Чмарова. О белорусских студенческих изданиях в межвоенной Чехословакии(руск.)  // Opera Slavica : часопіс. — 2001. — Vol. 11. — № 1. — P. 27. — ISSN 1211-7676.
  3. А. Каўка. «Іскры Скарыны» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 505.
  4. 1 2 А. Каўка. «Іскры Скарыны» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 506.
  5. В. У. Коваль. Роля студэнцкіх і прафесійных арганізацый у працэсе сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі беларускіх эмігрантаў у Чэхаславакіі (1918—1939 гг.) // Труды БГТУ. Серия 6. — 2018. — № 2. — С. 43.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Часопісы Чэхіі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Выданні на беларускай мове лацінкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Беларусы ў Чэхіі
Катэгорыя·Культура Прагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·1931 год у Празе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1935 годзе