wd wp Пошук:

Пясіна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пясіна (значэнні).

Пя́сіна (руск.: Пясина) — рака ў Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі.

Даўжыня ракі 818 км. Плошча вадазбору 182 000 км². Сярэдні расход вады каля вытоку 560 м³/с, у вусці 2600 м³/с[1]. Аб’м гадавога сцёку у вусці 82,059[1] км³/год.

Басейн Пясіны

Рака бярэ пачатак з возера Пясіна, працякае па Паўночна-Сібірскай нізіне, праз горы Быранга і ўпадае ў Пясінскі заліў Карскага мора. Пры ўпадзенні ўтварае эстуарый.

Прытокі: Дуды́пта[2], Агапа, Ленва, Пура, Ланкай, Тарэя і інш. У басейне Пясіны звыш за 60 000 азёр агульнай плошчай каля 10 450[1] км². Жыўленне ракі пераважна снегавое.

Рака суднаходная. У басейне Пясіны знаходзяцца азёры Кета (Хіта)[3], Глыбокае[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Фролова Н. Л., Федорова И. В., Пряхина Г. В. Пясина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 207. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  4. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 318. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Карскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара