wd wp Пошук:

Дудыпта

Дуды́пта — рака ў Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі, правы прыток ракі Пясіна (Енісейская басейнавая акруга[1], басейн Карскага мора).

Даўжыня ракі 687 км. Плошча вадазбору 33 100 км². Сярэдні расход вады 455 м³/с. Пачынаецца з возера Макар[1] (Дудыптскія азёры). Працякае па Паўночна-Сібірскай нізіне праз возера без назвы, азёры Вялікая Губа, Малая губа, Хатастан[1]. Суднаходная на адлегласці 150 км ад вусця. Рака багатая рыбай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Река Дудыпта // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Карскага мора