wd wp Пошук:

Пярлая

Пярлая́[1] (літ.: Perloja, традыцыйная беларуская назва — Пералая) — вёска ў Варэнскім раёне Алітускага павета Літвы. Уваходзіць у склад Варэнскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, за 19 км на захад ад Варэны. Насельніцтва на 2001 год — 586 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гарадскі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўспамін пра Пералаю датуецца 1478 годам. У 1413 годзе яна ўвайшла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У XV стагоддзі ў Пералаі быў пабудаваны касцёл. У 1710 годзе мястэчка пацярпела ад мору. У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Пералаі Магдэбургскае права.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пералая апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

Каля 1888 года ў Пералаі было 113 будынкаў.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пералая апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 143.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты Варэнскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Варэнская сянюнія