wd wp Пошук:

Пярга

Ячэйкі сотаў жоўтага колеру запоўнены пяргой

Пярга́пылок кветак раслін, сабраны пчоламі і пакладзены ў ячэйкі сотаў, ушчыльнены і заліты мёдам.

Дзякуючы слою мёду, у соты не паступае паветра. У гэтых умовах пад уздзеяннем бактэрый, ферментаў і дражджавых грыбкоў павялічваецца колькасць малочнай кіслаты, якая забяспечвае кансервацыю сумесі пылку і мёду і пераўтварэнне яе ў пяргу. Пярга з’яўляецца каштоўным кормам, неабходным пчалінай сям’і пры выкормліванні расплоду увесну.

У склад пяргі уваходзяць бялкі (13—40 %), тлушчы (0,3—12 %), вугляводы (24—70 %), ферменты, гармоны, вітаміны, мінеральныя солі.

Выкарыстанне

Пярга выкарыстоўваецца ў медыцыне (апітэрапія) пры лячэнні анеміі, неўрозаў, цукровага дыябету, гепатыту і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Пчалярства
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum