wd wp Пошук:

Псалтыр Рэмсі

Беатус-ініцыял(англ.) бел., f.4, пачатак Псалма 1
Таніраваны рысунак Распяцця, f.3v, адзіная старонка такога тыпу
Іншы вялікі ініцыял, пачатак Псалма 101 (102)

Псалтыр Освальда таксама званы Псалтыр Рэмсі (Брытанская бібліятэка, Харлі МС 2904) - англа-саксонскі ілюмінаваны Псалтыр апошняй чвэрці X стагоддзя[1]. Яго шрыфт і ўпрыгажэнні наводзяць на думку, што манускрыпт быў створаны ва Уінчэстэры, але некаторыя богаслужбовыя асаблівасці падказваюць, што ён прызначаўся для выкарыстання ў бенедыкцінскім манастыры ў Абацтве Рэмсі(англ.) бел., або для асабістага карыстання заснавальніка гэтага абацтва Освальда Вастэрчэрскага(англ.) бел..

Літанія(руск.) бел. ўключае ў сябе патройны заклік залатымі літарамі да Святога Бенедыкта Нурсійскага, і на момант напісання артыкула, напэўна, да смерці Освальда ў 992, Рэмсі быў адзіным англійскім манастыром, прысвечаным гэтаму святому. «Псалтыр Святога Освальда» быў унесены ў манастырскі бібліятэчны каталог XVI стагоддзя[2]. Гэты рукапіс не варта блытаць з другім Псалтыром Рэмсі, які захоўваецца ў бібліятэцы Моргана(руск.) бел., Нью-Ёрк (MS M. 302), створаны паміж 1286 і 1316.

Тэкст прадстаўляе сабой лацінскі псалтыр(англ.) бел. у галіканскай версіі(польск.) бел.. «Элегантны англійски каралінгскі мінускул» шрыфта паўплываў на стварэнне базавага пісьма (англ.: foundational hand), распрацаванага вядомым каліграфам XX стагоддзя Эдвардам Джонстанам(англ.) бел.[3].

Дзве самыя вядомыя ілюстраваныя старонкі знаходзяцца ў пачатку рукапісу і паказаны і пракаментаваны ніжэй. Толькі адзін вельмі вялікі ілюмінаваны ініцыял знаходзіцца ў пачатку псалма 101, астатняя ілюмінацыя складаецца з невялікіх упрыгожаных рознакаляровых ініцыялаў у пачатку кожнага псалма і залатых ініцыялаў на кожны верш[4].

Ілюмінацыя

Нядзіўна, што ў рукапісе з такой моцнай сувяззю з Освальдам, лідарам Англійскай бенедыкцінскай рэформы(англ.) бел., упрыгожванне дэманструе «ўінчэстарскі стыль», звязаны з рэформай, у тым ліку і кантынентальныя ўплывы. Знакаміты таніраваны малюнак Распяцця гэта англійская форма размалёўвання контурных малюнкаў, якая створаны ў стылі Утрэхцкага Псалтыра, а афарбаваныя мініяцюры, якія выкарыстоўваць разгалістае лісце аканта, гэта ўінчэстарская версія ўпрыгажэння, што паходзіць з Каралінгскага і Атонскага мастацтва(руск.) бел..[5] Адначасова, аднак, тут выкарыстаны астраўныя(укр.) бел. спляценні, якія абмяжоўваюць на канцах вертыкальныя элементы Беатус-ініцыяла(англ.) бел. Псалма 1 і літары «D» у Псалме 101[6].

Мастак мініяцюры з Распяццем, мяркуючы па ўсім, працаваў у Абацтве Флёры(руск.) бел., дзе Освальд і яго дзядзька, архібіскуп Ода Кентэрберыйскі(руск.) бел., вучыліся,[7] , таксама як і ў Абацтве Святога Бертана(руск.) бел., абодва ў Францыі. У апошнім ён працаваў над Булонскім Евангеллем (мясцовая муніцыпальная бібліятэка, MS 2506), а ў Флёры над Харлеанскім Аратам (Брытанская бібліятэка, Harley MS 2506)[8].

Фігура Хрыста вельмі падобная на Англасаксонскі кржы-машчавік(англ.) бел., які захоўваецца ў Музеі Вікторыі і Альберта, што быў усталяваны на невялікі рэлікварый у Германіі каля 1000 года[9]. У Беатус-ініцыяле, верагодна, упершыню выкарысталі «львіную маску» на перамычцы[10], якая была шырока скапіявана ў Англіі і за мяжой[11].

Зноскі

  1. Brown, Michelle P., Manuscripts from the Anglo-Saxon Age, p. 119, 2007, British Library, ISBN 9780712306805, p. 119
  2. Detailed record for Harley 2904 in the BL Catalogue of illuminated manuscript (with several images and bibliography).
  3. Brown, Michelle P., Manuscripts from the Anglo-Saxon Age, p. 119, 2007, British Library, ISBN 9780712306805, p. 120
  4. Detailed record for Harley 2904 in the BL Catalogue of illuminated manuscript (with several images and bibliography).
  5. J Backhouse(англ.) бел., DH Turner(англ.) бел. and L Webster(англ.) бел. eds., «The Golden Age of Anglo-Saxon Art», (British Museum, 1984), p. 60
  6. Otto Pächt, Book Illumination in the Middle Ages (trans fr German), 1986, Harvey Miller Publishers, London, ISBN 0199210608, p. 86
  7. J Backhouse(англ.) бел., DH Turner(англ.) бел. and L Webster(англ.) бел. eds., «The Golden Age of Anglo-Saxon Art», (British Museum, 1984), p. 60
  8. Brown, Michelle P., Manuscripts from the Anglo-Saxon Age, p. 119, 2007, British Library, ISBN 9780712306805, p. 118—123.
  9. Wilson, David M.; Anglo-Saxon Art: From The Seventh Century To The Norman Conquest, pp. 194—195, Thames and Hudson (US edn. Overlook Press), 1984.
  10. Webster, Leslie(англ.) бел., Anglo-Saxon Art, p. 177, 2012, British Museum Press, ISBN 9780714128092; Brown, 119; напрыклад, маска ў вельмі падобным рысаваным Беатус-ініцыяле ва Уінчкомбскім Псалтыры, Cambridge University Library, MS Ff.1.23, f. 5, датаваным другой xd’hw. XI стагоддзя, гл. Backhouse, Turner and Webster, с. 78 і ілюстрацыю на с. 80.
  11. Otto Pächt, Book Illumination in the Middle Ages (trans fr German), 1986, Harvey Miller Publishers, London, ISBN 0199210608, p. 86-89

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Псалтыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рукапісы X стагоддзя
Катэгорыя·Англасаксонскае мастацтва
Катэгорыя·Калекцыя Харлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты