wd wp Пошук:

Каёт

Каёт, таксама Лугавы воўк (Canis latrans) — драпежнае млекакормячае сямейства сабачых. Назва паходзіць ад ацтэкскага coyotl, «боскі сабака». Лацінская назва віду азначае «сабака, які брэша».

Апісанне

Па памерах каёт прыкметна саступае звычайнаму ваўку. Даўжыня цела — 75-100 см, хваста — каля 30 см, вышыня ў карку — 50 см; маса — да 21 кг. Як і ў іншых дзікіх сабак, у каёта стаячыя вушы і доўгі пушысты хвост.

Футра даўжэйшае, чым у ваўка. Афарбоўка бурая з чорнымі і шэрымі кропачкамі, на пузе — вельмі светлая. Канец хваста чорны.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сабачыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта