wd wp Пошук:

Генрых VIII

Ге́нрых VIII Цю́дар (англ.: Henry VIII; 28 чэрвеня 1491, Грынвіч — 28 студзеня 1547, Лондан) — кароль Англіі з 22 красавіка 1509 года, сын і спадчыннік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдараў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, англійскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірландыі», аднак у 1541 годзе, па патрабаванню адлучаны ад каталіцкай царквы Генрыха VIII, ірландскі парламент надзяліў яго тытулам «Кароль Ірландыі».

Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік еўрапейскага абсалютызму, да канца царавання жорстка пераследваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанентаў. Падчас праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталістычных адносін у вёсцы.

Генрых VIII вядомы незвычайным для хрысціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, з якіх ён з дзвюма развёўся, а дзвюх пакараў смерцю па абвінавачванні ў здрадзе.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.bbc.co.uk/history/people/henry_viii/
  2. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/245410/Greenwich
  3. http://www.independent.co.uk/travel/uk/travel-by-numbers-greenwich-6350963.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118548204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 18 снежня 2017.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Kindred Britain
  7. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
Папярэднік:
Генрых VII
Кароль Англіі
15091547
Пераемнік:
Эдуард VI
Папярэднік:
-
Кароль Ірландыі
15411547
Пераемнік:
Эдуард VI
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1491 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1547 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Дынастыя Цюдараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грынвічы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Цюдары
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой ружай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных