wd wp Пошук:

Праломнік

Прало́мнік[3] (Androsace) — род кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя нізкарослыя травяністыя расліны, часам паўкусты. Утвараюць падушкападобныя дзярніны. Часам ксерафіты. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, лінейнае, ланцэтнае, авальнае, эліптычнае[4]. Кветкі дробныя, сабраныя ў парасонападобныя суквецці, зрэдку адзіночныя. Колер кветак белы, светла-жоўты, ружовы, ружова-пурпуровы[4]. Плод — каробачка.

Арэал

Налічвае каля 100 відаў (170 відаў[5]), пашыраных на тэрыторыі Еўразіі (на Каўказе, ў Сярэдняй Азіі, Кітаі, Заходняй Еўропе[4]) і Паўночнай Амерыкі.

Значэнне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Проломник (Andosace) // Энциклопедия декоративных садовых растений(руск.)
  5. Androsace(англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Першакветныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі