wd wp Пошук:

Пост-панк

Пост-па́нк (англ.: post-punk)[1] — жанр рок-музыкі які з’явіўся напрыкацы 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі як працяг панк-рока. Жанр пост-панк — гэта ў нейкай ступені больш ускладненая і эксперыментальная форма панка[2].

У адрозненне ад рэзкага сухога гучання панк-рока, пост-панк адрозніваўся вялікай разнастайнасцю музычнага самавыяўлення з прычыны шырокага дыяпазону ўплыву на жанр такога напрамку як краут-рок, у першую чаргу такія гурты як Neu![ru] и Can[ru], такога жанра як дыска, эксперыментальных альбомаў Дэвіда Боўі, так званага «берлінскага перыяду», электронныя поспехі Kraftwerk[ru] і г.д. Чэрпаючы натхненне з элементаў панк-рока (такіх як правакацыя, або DIY падыход), адыходзячы ад музычных межаў панка да больш шырокай культурнай прыналежнасці, постпанковая музыка была адзначана разнастайным, эксперыментатарскім пачуццём і “канцэптуальным нападам” на рок-традыцыі.

Постпанк быў успрыняты як спроба супрацьстаяць культурна-масавай стандартызацыі, гэты кірунак музыкі быў адзначана аднаўленнем цікавасці да музычных эксперыментаў, у прыватнасці да новай тэхналогіі запісу і сувяззю з не-рок стылямі, такімі як: электронная музыка і рознымі формамі танцавальнай музыкі. У напрамку таксама часта відаць скрыжаванне музыкі з мастацтвам і Палітыкай, а мастакі шчодра чэрпалі натхненне з такіх крыніц, як Крытычная тэорыя, кіно, перформанс[be-tarask] і мадэрнісцкая Літаратура. Пост-панк музыка была цесна звязана з развіццём такіх жанраў як готык-рок, ноу-вейв і індастрыял. Да сярэдзіны 80-х гадоў, вялікая частка руху была рассеяная, забяспечваючы штуршок для большага развіцця наступнай альтэрнатыўнай музыкі та інды музыкі. Найбольшы перыяд росту постпанка прыйшоўся на канец 1970-х, пачатак 1980-х гадоў.

Першыя пост-панк гурты: Siouxsie and the Banshees, Wire, Public Image Ltd, Devo, Joy Division, Talking Heads, the Pop Group, Gang of Four, Throbbing Gristle и Contortions.

Філасофія

Тэрмін “пост-панк” быў упершыню выкарыстаны журналістамі напрыканцы 70-х гадоў, каб апісаць гурты якія часова выходзяць за рамкі гукавога шаблону панка ў разныя напрамкі[3]. Многія з артыстаў, першапачаткова натхнёныя DIY і энергіяй панка[4], у выніку сталі расчараваныя стылем і рухам, адчуваючы, што ён трапіў у камерцыйную формулу, рок-з’езды і самапародыі[5].

Нягледзячы на адрозненні паміж рэгіёнамі і музыкамі, постпанк музыка была ахарактарызаваная “канцэптуальным нападам” на рок-асновы[6] і сыходам ад традыцыяналізму[7] на карысць эксперыментаў.[8][9][10]

Нікалас Лезард апісаў постпанк як “зліццё мастацтва і музыкі». Эра пост-панка чэрпала ідэі з літаратуры, арт-кіно, філасофіі і палітыкі.[11] Выканаўцы імкнуліся адмовіцца ад агульнага адрознення паміж элітарнай і масавай культурай[12]. Сярод асноўных уплываў на пост-панк выканаўцаў былі аўтары кніг, такія як Вільям С. Бэроўз і Джэймс Балард, авангардныя палітычныя плыні, такія як Сітуацыянізм і Дадаізм, і інтэлектуальныя напрамкі, такія як постмадэрнізм[13]. Многія выканаўцы разглядалі сваю працу ў відавочна палітычным плане[14].

Некаторыя месцы стварэння пост-панк музыкі былі цесна звязаныя з эфектыўным развіццём субкультуры, якая гуляла важную ролю ў развіцці мастацтва, мультымедыйных перформансаў і незалежных лэйблаў. Многія пост-панк выканаўцы падтрымліваюць анты-карпаратыўны падыход да гуказапісу, прытрымліваючыся альтэрнатыўных сродкаў вытворчасці і выпуску музыкі. Журналісты сталі важным элементам культуры, папулярныя музычныя часопісы і крытыкі таксама пачалі цікаввіцца рухам.[13]

Станаўленне і Асаблівасці

Роберт Сміт, The Cure 1985 г.

Замест энергіі якая б’е ключом і гітарнай агрэсіі панка, для постпанка характэрны павольны манатонны рытм з перавагай басу і ўдарных, пачуццё нарастаючай трывогі ў мелодыях, адхілены вакал і, як правіла, дэпрэсіўныя меланхалічныя тэксты (The Cure і The Sisters Of Mercy), дэкадэнцкі тэксты (Japan і Дэвід Сільвіян), часам поўныя разважанняў пра смерць і сэнс жыцця (Joy Division, Bauhaus)[15].

Раннія прадстаўнікі пост-панка (Siouxsie and The Banshees, Joy Division, Bauhaus) натхняліся творчасцю такіх калектываў як The Doors, T. Rex і The Velvet Underground. Таксама на жанр аказалі істотны ўплыў рэгі і даб.

Дэбютны альбом Public Image Ltd 1978 года, разам з альбомам Ігі Попа The Idiot, які выйшаў у 1977 годзе, лічыцца першым і адным з найбольш уплывовых альбомаў постпанка. Альбом, на думку андэграўндных крытыкаў музычнай індустрыі 80-х, меў асноўныя папярэднія жанру рысы, такія як павольны машынападобны рытм, глыбокі насычаны халоднымі абертонамі бас, нізкі, быццам тагасветны, вакал.

Дзякуючы работам такіх гуртоў, як Siouxsie and The Banshees, Joy Division, Bauhaus, The Cure і The Sisters Of Mercy нарадзіўся вытворны жанр Готык-рок.

Пост-панк у Беларусі

"Molchat Doma" на канцэрце ў Літве, 6 кастрычніка 2019 года

Пост-панк даволі шырока прадстаўлены ў Беларусі. Найбольш паспяховым гуртом з’яўляецца Molchat Doma. Па дадзенным The-Village, яны робяць самую папулярную рускамоўную музыку ў свеце[16].

Папулярныя сучасныя гурты:

Би-2 — руская мова

Петля Пристрастия — руская мова

Akute — беларуская мова

Nürnberg — беларуская мова

SUPER BESSE — руская мова

Dlina Volny — англійская і руская мова

Зноскі

  1. ПОСТ-ПАНК | Энциклопедия KM.RU
  2. Erlewine, Stephen Thomas Post-Punk : Significant Albums, Artists and Songs, Most Viewed (нявызн.). Allmusic. Праверана 8 ліпеня 2012.
  3. Cateforis, 2011, p. 26
  4. Erlewine, Stephen Thomas. «Post-Punk». AllMusic. Retrieved 5 December 2014.
  5. Reynolds, 2005, p. 1
  6. Lezard, Nicholas. «Fans for the memory». The Guardian.
  7. Ogg, Alex. «Beyond Rip It Up: Towards A New Definition Of Post Punk?». The Quietus.
  8. Rojek, Chris. Pop Music, Pop Culture. Polity, June 2013. Print. p. 28
  9. Kitty Empire [Never mind the Sex Pistols” - Rip It Up And Start Again: Post-Punk 1978-1984 - book review] (нявызн.). The Guardian (17 красавіка 2005). Праверана 17 лютага 2016.
  10. Erlewine, Stephen Thomas Post-Punk (нявызн.). AllMusic. Праверана 5 снежня 2014.
  11. Kitty Empire [Never mind the Sex Pistols" - Rip It Up And Start Again: Post-Punk 1978-1984 - book review] (нявызн.). The Guardian (17 красавіка 2005). Праверана 17 лютага 2016.
  12. Anindya Bhattacharyya. «Simon Reynolds interview: Pop, politics, hip-hop and postpunk» Socialist Worker. Issue 2053, May 2007.
  13. 1 2 Reynolds, 2005, p. 19
  14. Reynolds, 2005, p. xi
  15. Александр Гагинский, Александр Киселёв. «Звуки ночи. Темная музыка» // журнал «Мир Фантастики»
  16. https://www.the-village.ru/weekend/interview/molchat-doma
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Музычныя жанры
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы