wd wp Пошук:

Joy Division

Joy Division — англійскі рок-гурт, створаны ў 1976 годзе ў горадзе Солфард, Манчэстэр. Першапачатковая назва: Warsaw. Склад гурта: Ен Кёртыс (вакал, гітара), Бэрнард Самнэр (гітара, клавішы), Пітэр Хук (бас-гітара, бэк-вакал), Стэфан Морыс (барабаны).

Гурт хутка адышоў ад панк-року і пачаў распрацоўваць свой стыль і гук, які зрабіў Joy Division аднымі з піянераў пост-панк руху канца 1970-х гадоў. Іх першы міні-альбом «An Ideal for Living» (бел.: Ідэальна для жыцця) прыцягнуў увагу тэлебачання Манчэстэра. Першы альбом «Unknown Pleasures» (бел.: Невядомыя задавальненні) быў запісаны ў 1979 годзе і атрымаў добрыя водгукі брытанскіх музычных крытыкаў. Нягледзячы на ўзрастаючы поспех гурта, вакаліст Ен Кёртыс знаходзіўся ў дэпрэсіі ў сувязі з разводам і захворваннем эпілепсіяй. Кёртысу рабілася ўсё цяжэй выступаць на канцэртах, часта падчас выступаў пачыналіся сутаргі.

Напярэдадні першага амерыканскага турнэ гурта ў маі 1980 Кёртыс скончыў жыццё самагубствам. Пасмяротна выпушчаны другі альбом Joy Division «Closer» (бел.: Бліжэй), а сінгл «Love Will Tear Us Apart» (бел.: Каханне ірве нас на кавалкі) заняў самую высокую пазіцыю ў чартах з усіх песень гурта. Пасля смерці Кёртыса, астатнія члены заснавалі гурт «New Order», які дасягнуў камерцыйнага поспеху.

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы і EP

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Joy Division
Катэгорыя·Групы постпанка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музычныя калектывы 1970-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Рок-гурты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта