wd wp Пошук:

Давыд Гарадзенскі

Давыд (? — 1326) — староста гарадзенскі, военачальнік вял.кн. літоўскага Гедзіміна.

Біяграфія

Паходжанне невядома. На думку В. Тацішчава, быў сынам пскоўскага князя Даўмонта і гэта меркаванне пашырана, але іншых пацверджанняў няма. У нямецкіх хроніках называецца кашталянам або старостам Гарадзенскага замка, у Пскоўскім летапісе — князем.

Упершыню кн. Давыд згадваецца ў хроніцы П. Дусбурга пад 1314 годам, калі ўзначальваў паспяховую абарону Новагародка ад ордэнскага нападу. У 1319 годзе ўзначальваў паход вялікалітоўскага войска супраць Ордэна ў Прусію. У 1323 годзе двойчы прыходзіў на дапамогу Пскову супраць Ордэна ў Лівоніі, а таксама ўзначальваў паход у Добжынскую зямлю супраць Ордэна ў Прусіі. У 1324 годзе крыжаносцы знішчылі яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У 1324 годзе вадзіў вялікалітоўскае войска ў Мазовію. У 1326 годзе на дапамогу польскаму каралю Уладзіславу Лакатку ў паход супраць маркграфства Брандэнбургскага, дзе быў забіты ў спіну мазавецкім рыцарам Анджэем Госцем, магчыма, падкупленым крыжаносцамі.[1]

Паводле М. Стрыйкоўскага, быў жанаты з дачкой вял.кн. Гедзіміна.

Па думку некаторых даследчыкаў, мог быць пахаваны ў Гродне каля Барысаглебскай (Каложскай) царквы[Крыніца?].

Нашчадкі

Памяць

Помнік Давыду Гарадзенскаму каля Каложскай царквы

У красавіку 2017 года ў Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму, на конкурсе перамог праект Сяргея Аганава. У скульптуры Давыд Гарадзенскі стварае адзінае цэлае з канём, закрываючы яго сваім плашчом, у руцэ ён трымае меч, за спінай шчыт з крыжом. На помніку ёсць выява гродзенскага Старога замка і Каложскай царквы. Выгляд Давыда Гарадзенскага невядомы, таму скульптар дэталёва не выяўляў яго твар. Помнік пастаўлены ў 2018 годзе на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага[2][3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. С. 565
  2. «Я понимал, что шансов победить у меня ноль»: как в Гродно выбирали лучший эскиз памятника Давыду Городенскому(недаступная спасылка) (руск.)
  3. belsat.eu

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Старосты гарадзенскія
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Давыд Гарадзенскі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1283 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1326 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі