wd wp Пошук:

Плюса

Плю́са (руск.: Плю́сса)[2] — рака ў Пскоўскай і Ленінградскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Нарва.

Даўжыня ракі 281 км, плошча вадазбору — 6550 км². Сярэдні расход вады каля горада Сланцы складае 46,3[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,461[1] км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,14[1] м/км. Выцякае з т. зв. Заплюскіх азёр і сеткі асушальных каналаў каля пасёлка Заплюссе. Раней пачыналася з Заплюскага возера, якое пасля меліярацыйных работ абмялела і падзялілася на некалькі дробных вадаёмаў, якія пазначаюцца на картах як Заплюскія азёры. Цячэ спачатку пераважна на захад, затым каля пасёлка Добручы паварочвае на поўнач. Упадае ў Нарвенскае вадасховішча на ​​поўнач ад горада Сланцы. Да ўтварэння вадасховішча, упадала непасрэдна ў раку Нарву. Рэчышча Плюсы звілістае, каля горада Сланцы парожыстае[1]. Берагі ў верхнім і ніжнім цячэнні вышынёй 3—6 м, бліжэй да вусця паніжаюцца[1]. Замярзае ў лістападзеснежні, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.

Прытокі Плюсы: Амуга, Песнеца, Курэйка, Пагуба, Чорная, Сяберка, Люта, Яня (Яна), Крапівенка, Вейнка, Руя і інш.[3] Густата рачной сеткі ў басейне ракі 0,64[1] км/км².

На рацэ горад Сланцы, гарадскі пасёлак Плюса, сяло Ляды і іншыя населеныя пункты.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 337. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. Река Плюсса (Плюсса-еги) // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Нарвы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Пскоўскай вобласці