wd wp Пошук:

Першая Біблія Карла Лысага

Першая Біблія Карла Лысага (фр.: Première Bible de Charles le Chauve), таксама Вівіянская Біблія (фр.: Bible de Vivien) — ілюмінаваны рукапіс Бібліі, помнік кніжнага мастацтва Каралінгскага Адраджэння. Захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі (каталожнае абазначэнне MS lat. 1). У надпісы на карэньчыку пазначаны як лац.: Biblia Metensia — «Мецская Біблія».

Кодэкс быў створаны ў 845 годзе ў скрыпторыі абацтва Святога Марціна ў Туры па замове графа Вівіана. Біблія была паднесена каралю Карлу II Лысаму падчас яго візіту ў абацтва на Каляды 845 года. Дадзенаму сюжэту прысвечана поўнастаронкавая мініяцюра. Гэта адна з трох раскошных Біблій, створаных для караля.

Рукапіс уключае 423 ліста пергамента фарматам 495 × 345 мм, поўны тэкст Вульгаты, 4 табліцы канонаў, 8 поўнастаронкавых мініяцюр, 87 поўнастаронкавых ініцыялаў. У прысвячэнні праводзіцца думка пра важнасць чытання і разумення Бібліі для добрага кіраўніка. Пасланні Гераніма і прысвячэнні выкананы залатымі літарамі унцыялам па пурпурным пергаменце, іншы тэкст перапісаны ў дзве калонкі каралінгскім мінускулам.

Як мяркуецца, пасля 870 года рукапіс знаходзіўся ў рызніцы Мецскага сабора. У 1675 годзе манускрыпт апынуўся ў бібліятэцы Кальбера, а пасля яго скону ў 1683 годзе перайшоў у каралеўскую бібліятэку.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карл Лысы
Катэгорыя·Нацыянальная бібліятэка Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Каралінгскія ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біблейскія рукапісы