wd wp Пошук:

Норберт Вольф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольф. Норберт Вольф (ням.: Norbert Wolf; нар. 1949, Рэгенсбург) — нямецкі гісторык мастацтва.

Біяграфія

Вывучаў гісторыю мастацтва, мовазнаўства і медыявістыку ў Рэгенсбургскім універсітэце, а затым — у Мюнхенскім універсітэце. У 1983 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне гісторыі мастацтва. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Мюнхенскім універсітэце, у 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (тэма — разьбяныя рэтабла XIV стагоддзя). Норберт Вольф прыняў удзел у даследчым праекце па мастацтву Свяшчэннай Рымскай імперыі, узначалены Вольфгангам Брауэнфельсам(ням.) бел.. Выкладаў як запрошаны прафесар у Дзюсельдорфе, Франкфурце, Лейпцыгу, Марбургу, Эрланген-Нюрнбергу і Інсбруку.

Вольф — аўтар шматлікіх прац па мастацтвазнаўстве, якія ахопліваюць шырокае кола тэм, пачынаючы ад даследавання сярэднявечных манускрыптаў да творчасці Каспара Давіда Фрыдрыха і эратычнага мастацтва XX стагоддзя.

Працы Вольфа (выбранае)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124264190 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Norbert Wolf // British National Bibliography Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124264190 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124264190 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 сакавіка 2015.

Спасылкі

Працы Норберта Вольфа і літаратура аб ім у каталогу Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэгенсбургу
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары навук