wd wp Пошук:

Перлаўка раснічастая

Пе́рлаўка раснічастая[3] (Melica ciliata) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 80—90[3] см. Утварае дзярніны. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем, сядзячае. Суквецце — колас. Плод — зярняўка.

Расліна вельмі падобная на перлаўку высокую[3]. Адрозніваецца карацейшымі каласкамі і доўгімі валаскамі на лускавінках[3].

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Метлюжковыя