wd wp Пошук:

Пераклад Бібліі Дзекуць-Малея

Перакла́д Лу́каша Дзе́куць-Мале́я — чатыры беларускамоўныя Евангеллі, выдадзеныя «тарашкевіцай» цягам 1926—1930 гадоў у перакладзе баптысцкага прэсвітара з Брэста Лукаша Дзекуць-Малея на пачатку 1920-х гадоў.

Узяцца за справу перакладу Лукаша Дзекуць-Малея разам з жонкай вымусіў недахоп рэлігійных выданняў на пачатку XX стагоддзя. У 19271930 гадах баптысцкае выдавецтва «Компас» надрукавала паасобныя Евангеллі і некалькі брашураў беларускай мовай[1].

Пры перакладзе Дзекуць-Малей карыстаўся дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча, які ўзяўся перакладаць цэлы Новы Запавет. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя)[1].

Пасля гэты пераклад перавыдаваўся яшчэ тройчы (1948, 1985 і 1991), дасягнуўшы агульнага тыражу амаль 50 000 асобнікаў. Ён дагэтуль лічыцца адным з найлепшых беларускіх перакладаў[2]. Да з’яўлення свайго перакладу ім карысталіся каталіцкія святары падчас набажэнстваў, аддаючы перавагу нават перад перакладам ксяндза Чарняўскага[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Пераклады Бібліі на беларускую мову (нявызн.). Праверана 5 лістапада 2012.
  2. Рэдакцыя часопіса «Arche».. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Arche. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 6 лістапада 2012.
  3. Ксёндз доктар Ян Крэміс.. Гісторыя перакладаў тэксту Свяшчэннага Пісання на беларускую мову, здзейсненых Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёлу пры ККББ (нявызн.). Рымска-каталіцкі касцёл на Беларусі. Праверана 5 лістапада 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Беларускія пераклады Бібліі
Катэгорыя·Пратэстанцкія пераклады Бібліі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты