wd wp Пошук:

Пераклад Бібліі Чарняўскага

Перакла́д Чарня́ўскага — рукапісы каталіцкага святара Уладзіслава Чарняўскага, на базе якіх быў зроблены поўны пераклад Бібліі на беларускую мову, выдадзены Беларускім біблейскім таварыствам у 2012 годзе.

Гісторыя

Уладзіслаў Чарняўскі ажыццяўляў пераклад біблійных кніг пачынаючы з 1970 г., а ў 1995—1998 гг. перадаў рукапісы свайго перакладу Бібліі Антонію Бокуну, цяпер пастару пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік», у апрацоўцы якога выйшлі «Кніга Роду» (1997), «Новы Запавет» (1999) і «Пяцікніжжа» (2002)[1].

Далей Антоній Бокун дапамог наладзіць кантакты прадстаўнікоў Беларускага Біблейскага таварыства з ксяндзом Чарняўскім. Пазней да гэтай справы далучыліся айцец Андрэй Абламейка і айцец Сяргей Гаек[2]. Незадоўга да сваёй смерці, напрыканцы 2001 года, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблейскаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў.

Асаблівасці

Версія Чарняўскага змяшчае больш беларускіх паняццяў, азначэнняў, канструкцыяў у параўнанні з іншымі «апалячанымі» каталіцкімі перакладамі[3]. У тэксце ўжываюцца дыялектызмы з гаворак Гарадзеншчыны і Валожыншчыны, дзе Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся і пражыў значную частку жыцця.

Спасылкі

Зноскі

  1. а. Сяргей Сурыновіч.. Біблія, што зачыніла стагоддзе… (нявызн.). LiveJournal. Праверана 20 лістапада 2021.
  2. Сяргей Абламейка.. Які будзе лёс перакладу Бібліі айца Уладзіслава Чарняўскага? (нявызн.). Радыё «Свабода». Праверана 20 лістапада 2021.
  3. А. А. Турилов.. БИБЛИЯ. IV. ПЕРЕВОДЫ. На славянские языки. Белорусский(руск.) . Церковно-научный центр «Православная Энциклопедия». Праверана 20 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Беларускія пераклады Бібліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пераклады Бібліі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы