Паро́слава[1] (трансліт.: Paroslava, руск.: Порослово) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 6 км ад Бярозы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці.
З 1915 акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Пружанскага павета Палескага ваяводства Польшчы, у Бяроза-Картузскай, з 1932 года ў Сялецкай гмінах.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года ва Углянскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавеце[2].
У 1970 годзе ў племсаўгасе «Прамень».
Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход.