wd wp Пошук:

Я нарадзіўся тут

«Я нарадзі́ўся тут» (фотаальбом)беларускі супольны музычны альбом, выдадзены ў 2000 годзе[1]. Музычныя крытыкі адзначылі гістарычнае значэнне гэтай працы для беларускай рок-музыкі і беларускай песеннай культуры[2].

Гісторыя стварэння

У 2000 годзе перад афіцыйным выданнем альбома адбылася прэзентацыя дэма-CD, які складаўся з 7 трэкаў агульнай працягласцю 27 хвілін[3].

Крытыка

Паводле меркавання музычных журналістаў, песня «Разьвітанне з Радзімай», якую ў межах музычнага праекта выканалі Вераніка Круглова і Зміцер Вайцюшкевіч, з’яўляецца самай удалай спробай пакласці тэкст на шэдэўр кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага[4].

Спіс кампазіцый

Назва Працягласць
1. «Я нарадзіўся тут» 05:34
2. «Радзінная песьня» 04:41
3. «Сонца нам дапаможа» 03:51
4. «Радзіма! Мая дарагая!» 03:30
5. «Люблю» 03:25
6. «Нёман» 03:52
7. «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» 02:20
8. «Не загаснуць зоркі ў небе» 02:41
9. «Марш безпрацоўных» (Arbetlose marsch) 02:29
10. «Бывайце здаровы» 02:55
11. «Выпі, братка» 02:39
12. «А ў бары, у бары[be-tarask]» 02:31
13. «У гушчары» 02:54
14. «Беларуска» 03:20
15. «Зорачкі» 04:38
16. «Оле-оле!» 03:17
17. «Пагоня» 02:54
18. «Разьвітанне з Радзімай» 03:30
19. «Крывавае сьвята» 05:55
20. «Магутны Божа» 02:11
21. «Pot-Pourri»  
01:13:04

Удзельнікі

Прызнанне

Прадзюсар супольнага музычнага праекта Алесь Суша атрымаў за яго галоўную ўзнагароду беларускай музычнай прэміі «Рок-каранацыя» на цырымоніі ў 2001 годзе[6][7]. Песня на верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з’яўлялася асноўным гімнам слуцкіх паўстанцаў.

Зноскі

  1. КАЛЕСНІКАВА, МАША. Вайцюшкевіч: Герой песні «Я нарадзіўся тут» ужо пасталеў і нікуды не з’едзе (нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 чэрвеня 2015). Праверана 7 кастрычніка 2021.
  2. V/A Я нарадзiуся тут (Фотоальбом)(руск.) . Музыкальная газета (26 сакавіка 2001). Праверана 7 кастрычніка 2021.
  3. V/A Я нарадзiуся тут(руск.) . Музыкальная газета (21 верасня 2000). Праверана 7 кастрычніка 2021.
  4. Я нарадзіўся тут (нявызн.). Тузін Гітоў. Праверана 26 кастрычніка 2016.
  5. Барысевіч, Юрась. Прад’юсар альбому «Я нарадзіўся тут» Алесь Суша распачаў новы музычны праект (нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (29 кастрычніка 2001). Праверана 7 кастрычніка 2021.
  6. «Я нарадзіўся тут» з музыкай Лявона Вольскага, вершам Лявона Вольскага і Алеся Сушы (нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 лютага 2002). Праверана 7 кастрычніка 2021.
  7. Климов, Олег (2003). “Фестиваль “Рок-коронация” :: Бодался Цыбин с N.R.M.” (in ru). Музыкальная газета (2). http://www.nestor.minsk.by/mg/2003/02/mg30215.html. Retrieved on 2020-04-19.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Альбомы 2000 года
Катэгорыя·Музычныя альбомы Беларусі