wd wp Пошук:

Падскарбі вялікі літоўскі

Герб падскарбія вялікага літоўскага

Падскарбі вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 падскарбі земскі літоўскі) - дзяржаўны ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім. Забяспечваў захаванне скарбу, выплачваў заробак войску, кантраляваў збор падаткаў і мыта, назіраў за дзейнасцю манетных двароў.

Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.

Спіс вялікіх падскарбіяў літоўскіх

Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Падскарбіі земскія літоўскія
зг. 1429Юшка Струмілаадначасова каморнік вял.кн. Вітаўта
першая зг. 1442/1443


першая зг. 1446
апошняя зг. 1454


апошнія зг. 1450-я
Аляксандр Юр'евіч


Сенька Калінікавіч

памёр


падскарбі земскі вял.кн. Свідрыгайлы
да 14711486Іван Аляксандравічсын папярэдняга, памёр
1486каля 1498Андрэй Аляксандравічбрат папярэдняга, памёр
15011508Фёдар (Федзька, Тэадор)
Літавор Храптовіч (Храбтовіч)
унук другога, пляменнік трэцяга і чацвёртага, пазбаўлены урада за ўдзел у мяцежы Глінскіх
1509Міхаіл Богуш-Багавіцінавіч
15091519Абрам ЕзафовічПамёр
15201530Міхаіл Богуш-БагавіцінавічДругі раз.
Памёр
15311558Іван ГарнастайАдначасова з 1551 новагародскі ваявода.
Памёр
15611566Астафій ВаловічПаступіў на літоўскага падканцлера
Падскарбіі вялікія літоўскія
15661575Мікалай Нарушэвіч
(Mikołaj Naruszewicz)
Памёр
15761580Лаўрын Война
(Ławryn Wojna)
Памёр
15801586Ян Глябовіч
(Jan Chlebowicz)
Адначасова кашталян менскі да 1585, троцкі з 1585.
Паступіў на ваяводу троцкага
15861590Фёдар (Тэадор) Скумін-Тышкевіч)
(Teodor Tyszkiewicz)
Паступіў на новагародскага ваяводу
15901598Дзмітрый Халецкі
(Dymitr Chalecki)
Памёр
15981604Андрэй Завіша
(Andrzej Zawisza)
Памёр
16051618Геранім Валовіч
(Hieronim Wołłowicz)
Паступіў на літоўскага падканцлера
16181630Крыштаф Нарушэвіч
(Krzysztof Naruszewicz)
Адначасова да 1624 вялікі лоўчы літоўскі.
Памёр
16301635Стэфан Пац
(Stefan Pac)
Паступіў на літоўскага падканцлера
16351640Мікалай Трызна
(Mikołaj Tryzna)
Памёр
16401644Мікалай Кішка
(Mikołaj Kiszka)
Памёр
16441652Гедэон Міхал Трызна
(Gedeon Tryzna)
Памёр
16521662Вінцэнт Гасеўскі
(Wincenty Korwin Gosiewski)
Адначасова з 1654 польны гетман літоўскі.
Забіты
16621676Геранім Крышпін-Кіршанштэйн
(Hieronim Kryszpin-Kirszensztein)
Памёр
16761703Бенедыкт Павел Сапега
(Benedykt Paweł Sapieha)
У 1703 на Люблінскім сойме разам з іншымі Сапегамі пазбаўлены ўсіх пасад ў ВКЛ
17031709Людвік Канстанцін Пацей
(Ludwik Konstanty Pociej)
Паступіў на вялікага гетмана літоўскага і віленскага кашталяна
17051707Бенедыкт Павел Сапега
(Benedykt Paweł Sapieha)
Адноўлены на пасадзе Станіславам Ляшчынскім.
Памёр
17071709Казімір Чартарыйскі
(Kazimierz Czartoryski)
Прызначаны Станіславам Ляшчынскім.
У 1709 зноў стаў падчашым, якім быў да 1707
17101722Міхал Казімір Коцел
(Michał Kazimierz Kociełł)
Памёр
17101731Станіслаў Панятоўскі
(Stanisław Poniatowski)
Бацька караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Паступіў на мазавецкага ваяводу
17311746Ян Міхал Салагуб
(Jan Sołłohub)
Паступіў на берасцейскага ваяводу
17461764Ян Ежы Флемінг
(Jan Jerzy Flemming)
Прадаў пасаду
17641784Міхал Бжастоўскі
(Michał Brzostowski)
Памёр
17841791Станіслаў Панятоўскі
(Stanisław Poniatowski)
Пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Выехаў у Аўстрыю
17911793Людвік Скумін-Тышкевіч
(Ludwik Tyszkiewicz)
Паступіў на вялікага маршалка літоўскага
17931795Міхал Клеафас Агінскі
(Michał Kleofas Ogiński)
Знакаміты кампазітар.
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты