wd wp Пошук:

Мікалай Трызна

Мікалай Трызна (? — 10 кастрычніка 1640) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Падкаморы слонімскі з 1608, вялікі кухмістр літоўскі ў 16231635, вялікі падскарбі літоўскі з 1635.

У 1626 і 1640 ахвяраваў сродкі на будаўніцтва манастыра і царквы ў Быцені.

Сям’я

Сын Рыгора Трызны, маршалка ваўкавыскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі.

Ажаніўся з Марынай Дарагастайскай, дачкой полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага. Меў сына Тэафіла, ваяводу берасцейскага, дачок Рэгіну — замужам за Габрыэлем Шэметам, Тэадору — замужам за Казімірам Тышкевічам.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падкаморыя слонімскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трызны
Катэгорыя·Кухмістры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1640 годзе