wd wp Пошук:

Абрам Езафовіч

Абрам (Абрагам) Езафовіч Рабічковіч, або Абрагам Ёзафавіч[1], у хрышчэнні Ян (? — кастрычнік 1519) — вялікалітоўскі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.

Біяграфія

Сын Іосіфа (Езафа) Рабчыка, які браў у арэнду збор мыта ў Кіеўскім ваяводстве, брат Міхеля. На пачатку XVI ст. прозвішчы шырока не ўжываліся, таму з крыніц Рабічковіч болей вядомы пад імем па бацьку — Езафовіч, пад ім Абрам і ўвайшоў амаль ва ўсе даведнікі.

Пасля разбурэння Кіева татарамі ў 1482 годзе перасяліўся ў Вільню. Каля 1488 года перайшоў з іўдаізму ў праваслаўе і служыў вялікаму князю Казіміру. Быў старостам смаленскім (узначальваў гарадскую адміністрацыю), войтам менскім і берасцейскім.

З 1494 года гараднічы, з 1514 — староста ковенскі, староста солецкі, падскарбі земскі літоўскі ў 1509[2]/1510[3]—1519 гадах.

Браў у арэнду мыта і корчмы па ўсім ВКЛ (Вільня, Смаленск, Берасце, Менск, Коўна, Новагародак, Полацк і іншыя). Даваў значныя пазыкі вялікім князям Аляксандру і Жыгімонту Старому, быў іх галоўным крэдыторам. Вялікі маршалак літоўскі Ян Забярэзінскі прыняў яго ў свой род з наданнем герба «Ляліва», што падцвердзіў Жыгімонт Стары (1507). У валадарства Жыгімонта Старога яўрэйская сям’я Рабічковічаў з Бярэсця стала галоўным і амаль адзіным адкупшчыкам вялікага князя.

За час свайго кіравання фінансамі ВКЛ пэўна адмежаваў вялікакняжацкія даходы ад дзяржаўных, цэнтралізаваў фінансавы апарат ВКЛ, ажывіў дзейнасць Віленскага манетнага двара.

Ад вял.кн. Аляксандра ў 1506 годзе атрымаў маёнтак Вайдуны ў Віленскім павеце, Падгорскае ў Смаленскім павеце, Шэйпічы ў Менскім павеце, частку Раканцішскай пушчы. Купіў Новы Двор і Жараслаўску ў Гарадзенскім павеце, горад і замак Солец у Сандамірскім ваяводстве.

Меў сыноў Васіля (у каталіцтве Ян, пам. 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі), дачку Марыну.

Валянцін Калнін звязвае пачатак будаўніцтва Мірскага замка з атрымання вялікага крэдыту Юрыем Ільінічам ад Абрама Езафовіча, але сама гісторыя атрымання гэтай пазыкі даволі заблытаная.

Зноскі

  1. Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Юзэфовічы-Глябіцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Абрамовічы герба «Ляліва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гараднічыя ковенскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1519 годзе
Катэгорыя·Старосты ковенскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Войты берасцейскія
Катэгорыя·Старосты салецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Войты менскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Люблінскім ваяводстве