wd wp Пошук:

Людвік Канстанцін Пацей

Людвік Канстанцін Пацей (166430 студзеня 1730) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі вялікі літоўскі (17031709), гетман польны (1709) і вялікі літоўскі1709), адначасова кашталян (17091722) і ваявода віленскі (з 1722).

Быў старостам пунскім, барцянскім, ратынскім, шарашоўскім і стаклішскім. Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1714, кавалер Ордэна Белага Арла.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», старэйшы сын Леанарда Габрыэля, ваяводы віцебскага, і Рэгіны з Агінскіх.

Л. К. Пацей. Невядомы мастак, XVIII ст.

Пачаў служыць у літоўскім войску ў 1684, хоць сам сцвярджаў, што змагаўся ў бітве пад Венай. Трымаў земскія урады берасцейскага земскага пісара (1689—1697) і падкаморага (1697—1698), пазней быў стражнікам вялікім літоўскім (1698—1703).

Абіраўся паслом на соймы, належыў да супраціўнікаў гегемоніі рода Сапегаў у Вялікім Княстве. Удзельнік канфедэрацыі супраць Сапегаў (1696). Быў адным з ініцыятараў ураўнання правоў літоўскай (беларускай) шляхты з польскай на сойме 1697. Камандаваў аддзелам у бітве пад Алькенікамі (18 лістапада 1700), пасля перамогі над Сапегамі атрымаў значнае багацце ад захопленых магнацкіх маёнткаў.

Усталяваў кантакты з расійскімі дыпламатамі. Вызначыўся ў Паўночнай вайне (17001721), калі на чале 3-тысячнага войска адбіваў шведскія напады на Вільню, захапіў Тыкоцін, перамог пад Канецполем Станіслава Ляшчынскага. Пры падтрымцы цара маскоўскага Пятра I фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Быў адным з арганізатараў Віленскай канфедэрацыі (1716). Падтрымліваў кантакты з Расіяй, знаходзіўся ў апазыцыі да Аўгуста Моцнага, але потым замірыўся з ім. У канцы жыцця выступаў супраць спроб узмацніць каралеўскую ўладу.

У гісторыі пакінуў след як здраднік, алкаголік і злодзей, аднак добры военачальнік-кавалерыст. Згодна з Мацеем Рыбінскім, у 1722 годзе Пётр I на падпітку выклікаў Людвіка Пацея на паядынак, дзе Пацей перамог яго.

Першы раз ажаніўся ў 1700 з Анеляй Загароўскай, другі — у 1717 з Эмерэнцыянай Варшыцкай. У другім шлюбе меў дачку Людвіку Мар’яну, жонку літоўскага падстолія Францішка Бажэнцкага.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты ратынскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1664 годзе
Катэгорыя·Старосты барцянскія
Катэгорыя·Падкаморыя берасцейскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1730 годзе
Катэгорыя·Старосты пунскія
Катэгорыя·Пісары земскія берасцейскія
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стражнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Пацеі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Старосты шарашоўскія
Катэгорыя·Старосты стаклішскія
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Гетманы вялікія літоўскія
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Берасцейскім ваяводстве