wd wp Пошук:

Ян Міхал Салагуб

Ян Міхал Салагуб (? — 8 мая 1748) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі ў 1724—1731, вялікі падскарбі літоўскі ў 1731—1746, ваявода берасцейскі ў 1746—1748, маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1730 i ў 1747.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага рода Салагубаў герба «Праўдзіц», сын Гераніма, чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротусаў.

У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынінскага. Пазней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбунала ў 1729 і 1747[1].

У 1732 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.

Памёр 8 мая 1748 года ў Саве Аршанскага павета. Пахаваны 5 мая 1749 года ў Мінску ў касцёле езуітаў[2].

Сям’я

Алена Шамоўская

У 1706 ажаніўся з Аленай Шамоўскай (да 1685—1727), дачкой Яна Шамоўскага, кашталяна гастынінскага. Меў з ёй дачок Кацярыну і Ганну, а таксама сыноў Юзафа Антонія, ваяводу віцебскага і Антонія Юзафа, генерала літоўскай артылерыі.

Пасля смерці першай жонкі 28 лютага 1728 года ажаніўся з Канстанцыяй Крышпін-Кіршэнштэйн (памерла ў 1751), дачкой віцебскага ваяводы Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна. У ліпені 1739 года трэцяй яго жонкай стала Тэрэза Агінская (1720—1773), дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага. Ад гэтых двух шлюбаў дзяцей не меў[3].

Зноскі

  1. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Салагубы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: БелЭн. С. 209.
  2. Portret Jana Michała Sołłohuba
  3. Генеалогія Яна Міхала Салагуба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Катэгорыя·Род Салагубаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Чашнікі жамойцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы берасцейскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1697 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Салагубы
Катэгорыя·Памерлі ў 1748 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Падкаморыя гастынінскія
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Лоўчыя вялікія літоўскія