Падле́снік[3] (Sanicula) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 40—70 см з прамастойнымі сцёбламі. Лісце пальчата-раздзельнае. Кветкі сабраныя ў простыя парасонікі. Плод — віслаплоднік.
Налічвае больш за 40 відаў, распаўсюджаных амаль па ўсім Зямным шары. На тэрыторыі Беларусі у лясах і хмызняках трапляецца падлеснік еўрапейскі (Sanicula europaea).
Некаторыя віды падлесніка з’яўляюцца лекавымі раслінамі.
Подлесник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Sanicula // The Plant List (англ.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падлеснік