wd wp Пошук:

Падасінавік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Падасінавік. Падасінавік, краснагаловік, краснюк (Leccinum aurantiacum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—20 см, паўшарападобная, слабааксамітнавалакністая або гладкая, цёмна-чырвоная ці чырвона-аранжава-карычневая. Мякаць шчыльная, белая, на зломе сінее, потым чарнее. Трубачкі свабодныя. Ножка цыліндрычная, белая з цёмна-бурымі або чорна-бурымі лускавінкамі. Споры гладкія, бураватыя, верацёнападобныя.

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у т.л. па ўсёй Беларусі. Расце пераважна ў асінавых лясах у чэрвені — верасні. Трапляецца ў лясах з бярозай, радзей з дубам, елкай, хвояй.

Ёсць некалькі форм. Падасінавік дуброўны з цагельна-бураватай шапкай і пурпурова-бурымі лускавінкамі на ножцы. Падасінавік жоўта-буры, або асінавік расце ў хваёвых лясах, мае чорна-бурыя лускавінкі на ножцы.

Выкарыстанне

Ядомы грыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Балетавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі